Вайна44

Ідзе прасоўванне да другой лініі абароны, у расіян няма рэзерваў — эксперт пра поспехі УСУ на Мелітопальскім участку фронту

Украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў расказаў пра поспехі УСУ на Мелітопальскім участку фронту, дзе ў расійскага боку няма рэзерваў для абароны.

Контрнаступ контрнаступление counteroffensive
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

Алег Жданаў у сваім відэастрыме адзначыў, што на Мелітопальскім напрамку фронту цяпер склалася някепская сітуацыя. Украінскія падраздзяленні не толькі вызвалілі Рабоціна, але пайшлі на поўдзень і на ўсход ад гэтага населенага пункта.

«У нас у біноклях ужо Новапракопаўка». Эксперт адзначае, што ўкраінскія войскі пачалі прасоўванне ў кірунку Вербавога. «А гэта сітуацыя ўжо гаворыць аб тым, што пройдзена першая лінія абароны. Мы цяпер знаходзімся паміж першай і другой лініямі. Далей гэта ўжо прасоўванне да другой лініі абароны».

Жданаў заўважае, што ў расійскага боку, хутчэй за ўсё, няма рэзерваў. Ён тлумачыць, што пасля ўтрымання першай лініі абароны рэзка скарацілася колькасць войскаў у распараджэнні расійскіх генералаў. На гэтым участку сітуацыя блізкая да нервовай. Гэта можна вызначыць па тым, што расійскае камандаванне пачынае кідаць войскі ўздоўж лініі фронту».

Навапракопаўка Новопрокоповка Novoprokopyvka
Крыніца: apostrophe.ua

Жданаў удакладняе, што прарыў галоўнай лініі абароны адбыўся ў раёне Такмака. Нягледзячы на тое, што пад пагрозай прарыву знаходзіцца Васільеўскі ўчастак гэтай жа лініі фронту, адтуль расійскае камандаванне здымае войскі і перацягвае іх у раён Новапракопаўкі для таго, каб паспрабаваць спыніць прасоўванне ўкраінскіх войскаў.

Эксперт заўважае, што такія дзеянні сведчаць хутчэй пра тое, што ў расійскага боку няма рэзерву, чым пра адсутнасць часу, каб гэты рэзерв аднекуль падцягнуць:

«Наступ не развіваўся імгненна. Два месяцы біліся за Рабоціна. Яны добра разумелі сітуацыю, да чаго ўсё ідзе. І маглі спакойна падцягнуць сюды рэзервы. Але яны гэтага не зрабілі. Значыць, рэзерваў няма».

Па словах Жданава, на Мелітопальскім напрамку пазначаецца некалькі ўчасткаў, дзе можа быць прарваная абарона расійскіх войскаў.

Чытайце яшчэ:

Над Рабоцінам залунаў украінскі сцяг з подпісам Залужнага

Удар па расійскім ЗРК С-400 у Крыме быў нанесены пры дапамозе новай украінскай ракеты — Данілаў

У сеціве з'явіліся фатаграфіі расійскага верталёта, які прызямліўся на ўкраінскай авіябазе

Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal

Каментары4

  • ???!
    26.08.2023
    вы артыкул хоць прачыталі? у рашкі на бягучы момант няма рэзерваў, якія два гады і 7 месяцаў? вы мабыць філолаг, які думае, што тэмп сучаснай вайны можна падлічыць? вы вельмі далёкі ад ваеннай справы, прыміце гэта як факт!
  • Woodoo Cult
    27.08.2023
    Пакуль рана казаць гоп, шакал московский, плохо считаешь, от предместий Харькова за Изюм за 2-3 дня откатились. Может, и тут так будет. А рассчёты свои Пескову отдай.
  • я таксама эксперт
    27.08.2023
    Жданаву няма веры. Баўбатун-пустабрэх, як і ладная частка (большасць) іншых так заваных экспертаў.

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову5

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве29

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову5

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць