Грамадства22

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры

У жаночай прыбіральні аднаго з гандлёвых цэнтраў паставілі камеры відэаназірання. Праўда, іх уладальнік сцвярджаў, што гэта толькі муляжы, якія павінны былі проста нагадваць наведвальнікам пра неабходнасць захоўваць парадак, паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Фота ілюстрацыйнае

Нават камеры, якія нібыта не працуюць, ствараюць у наведвальнікаў уражанне, што за імі вядзецца відэаназіранне і адбываецца апрацоўка персанальных звестак.

Пасля скаргі Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак адрэагаваў на сітуацыю і звярнуў увагу аператара, што размяшчэнне такіх «муляжоў» уводзіць грамадзян у зман наконт законнасці відэаназірання і парушае іх права на прыватнасць.

У выніку па патрабаванні Цэнтра ўсе «камеры» з прыбіральняў гандлёвага цэнтра былі дэмантаваныя.

Каментары2

  • Ёсік
    24.08.2026
    У японцаў ёсьць такая інтым паслуга - унітаз усталяваны на шкляной падлозе, сам ён таксама на палову шкляны зьнізу. Пад унітаз залазіць аматар назіраць, як дзяўчына сікае. За грошы, канешне, назіраюць. Маглі б камеры зьнізу ўсталяваць, таксама б назіралі. А куды ўсунуць 1700 камер у адным раёне Мінска? Вось і выдумляюць, назіраюць на рэакцыю насельніцтва. Тутака не прайшло, мо ў мужчынскім застанецца. На вуліцы Л. Бяды на прыпынку прымацавана камера на слупе не вышэй як 1,6-1,7 метра ад асфальту.
  • devil
    25.08.2026
    Ёсік, каля метро каменная горка прыпынак у бок мікрараену захад таксама так нізка вісіць - непасрэдна ў твар здымае ўсіх, хто глядзіць на расклад транспарту. І яшчэ адная вышэй.

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць