Грамадства1010

БелТА выпусціла фільм пра карніцу Тоньку-кулямётчыцу, але давялося распавесці, што рускія нацысты знішчалі мірных палякаў

31 жніўня агенцтва БелТА выпусціла дакументальны фільм у серыі «Хронікі», дзе распавяло пра сумна вядомую Тоньку-кулямётчыцу, датычную да забойства паўтары тысяч чалавек у час вайны ды Локацкую рэспубліку, на тэрыторыі якой яна дзейнічала.

Насуперак антыпольскай палітыцы сённяшніх уладаў стваральнікам фільма таксама давялося расказаць, што рускія калабарацыяністы знішчалі мірных палякаў, але пра іх дзейнасць на Беларусі змаўчалі. Маецца ў ім і пасыл, што нават праз дзесяцігоддзі пакаранне немінуча напаткае карнікаў, якія «проста выконвалі сваю працу».

Застаўка да фільма. Фота: БелТА

Відаць, што справа пошуку беларускіх калабарацыяністаў, якія «пад бэчэбэ-сцягамі спальвалі вёскі», зайшла ў тупік, і дзяржаўныя медыя выйшлі на зусім нечаканае поле рускага нацызму і калабарацыянізму, якія ніяк не ўпісваюцца ў штучна выбудаваную прапагандай карціну вайны.

Экспертамі ў фільме выступілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Каўн і Сяргей Александровіч. Апошні таксама з'яўляецца старшынёй мінскага гарадскога грамадскага аб'яднання «Абаронцы памяці і праўды пра Вялікую Айчынную вайну».

Антаніна Макарава, таксама вядомая як Тонька-кулямётчыца, якой і прысвечаны дакументальны фільм, была адной з трох жанчын, якіх за іх злачынствы расстралялі ўжо пасля заканчэння сталінскіх рэпрэсій, але шукалі яе больш за 30 гадоў.

Спачатку дзяўчына мела прозвішча Панфілава, але праз памылку стала Макаравай. Гэты факт у далейшым адыграе важную ролю ў яе пасляваенным жыцці. 

З пачаткам вайны Антаніна пайшла добраахвотніцай на фронт. Трапіла ў кацёл пад Вязьмай, але выжыла. Далей лёс яе занёс у Локацкую рэспубліку, утвораную рускімі калабарацыяністамі Васкабойнікавым і Камінскім на тэрыторыі, якая сёння ахоплівае некалькі раёнаў Бранскай, Курскай і Арлоўскай абласцей. Гэтае ўтварэнне знаходзілася блізка фронту і пад перадачу цывільнай адміністрацыі не пападала.

Размяшчэнне Локацкай рэспублікі адносна Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Тут Макарава добраахвотна пайшла на службу ў локацкую дапаможную паліцыю. Обер-бургамістр Браніслаў Камінскі выдаў ёй кулямёт максім для выканання расстрэлаў, да якіх былі прыгавораны савецкія партызаны і члены іх сем'яў. За выкананне смяротных прысудаў, за якія ніхто асабліва не хацеў брацца, яна атрымала прытулак. У далейшым яна распавядзе на допытах, што яе не мучылі згрызоты сумлення, яна лічыла гэтыя забойствы звычайнай працай. Усяго яна расстраляла каля 1500 чалавек.

Праз свой разгульны лад жыцця атрымала сіфіліс і была накіраваная на лячэнне ў тыл, дзякуючы чаму пазбегла захопу партызанамі ў час вызвалення Локаця. Праз Украіну і Польшчу пакручасты шлях прывёў яе ў нямецкі канцлагер пад Кёнігсбергам. У 1945 годзе выдала сябе па падробных дакументах за медсястру і пазнаёмілася з параненым Віктарам Гінзбургам, будучым сваім мужам.

Але пры чым тут Беларусь? Насамрэч і гісторыя Локацкай рэспублікі, і гісторыя Макаравай звязаныя не толькі з Беларуссю, але, як ні дзіўна, з адным канкрэтным месцам — Лепелем. 

Браніслаў Камінскі, обер-бургамістр Локацкага самакіравання і стваральнік Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Расіі, у акружэнні афіцэраў нямецкай паліцыі і РОНА. Фота: Wikimedia Commons

У фільме гэты факт ніяк не адлюстраваны, але ўвесну 1943 года тылавая Локацкая рэспубліка спыніла сваё існаванне ў выніку наступу Чырвонай Арміі. Памагатыя нацыстаў не маглі разлічваць на ласку савецкіх уладаў. Узнік план эвакуацыі адміністрацыі самакіравання, брыгады РОНА (Рускай вызвольнай народнай арміі), створанай Камінскім, членаў сем'яў байцоў і камандзіраў, а таксама іх маёмасці куды-небудзь падалей ад фронту.

Антыпартызанскую дзейнасць рускіх калабарацыяністаў вырашылі выкарыстаць глыбока ў тыле нямецкіх войскаў, на тэрыторыі адной з найбуйнейшых партызанскіх зон пад Лепелем. Менавіта тут меркавалася стварыць «Лепельскую рэспубліку» на тэрыторыі Лепельскага, Сенненскага, Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў. Гэтая тэрыторыя прымыкала да Генеральнага камісарыята «Беларусь», але служыла для тылавога забеспячэння нямецкай арміі.

Аднак спроба стварэння Лепельскай рэспублікі правалілася, бо адміністрацыя Камінскага не змагла заахвоціць мясцовае насельніцтва да калабарацыянізму і локацкіх бежанцаў да працягу супрацоўніцтва.

Тэрыторыя, на якой рускія калабарацыяністы спрабавалі стварыць Лепельскую рэспубліку. Фота: Wikimedia Commons

На адмову супрацоўнічаць рускія калабарацыяністы абвінавацілі беларусаў у дапамозе партызанам і развязалі тэрор, арыштоўвалі і нават расстрэльвалі ўсіх падазроных, што выклікала незадаволенасць насельніцтва. Пра гэта ў фільме не абмовіліся ні словам.

Яшчэ больш напружанне падвысіла жаданне Камінскага адабраць у сялян частку зямлі і надзяліць ёю сваіх людзей. 

Камінаўцы былі вымушаныя рушыць далей, у Дзятлава, адкуль іх пасля перакінулі ў Варшаву, дзе РОНА ўдзельнічала ў крывавым здушэнні паўстання жыхароў горада. Гэты факт згадваецца і ў фільме, нягледзячы на русафільскую і антыпольскую рыторыку цяперашняй дзяржаўнай прапаганды.

У той жа Лепель, на радзіму новага мужа, пераехала пасля вайны і Макарава. Уся сям’я Віктара Гінзбурга была забітая карнікамі. У шлюбе яна нарадзіла двух дзяцей, працавала кантралёрам якасці ў швейным цэху і лічылася франтавічкай, была ўзнагароджаная медалямі і ордэнамі.

Увесь гэты час яе шукалі як Макараву. Але па метрыцы яна была Панфілавай, а па мужу — Гінзбург. «Здаў» яе брат, які, запаўняючы анкету на выезд за мяжу, пазначыў, што ўсе яго браты маюць прозвішча Панфілаў і толькі сястра Антаніна мае прозвішча Макарава. Гэты факт зацікавіў савецкія органы дзяржаўнай бяспекі. 

Не маючы дастатковых доказаў супраць паважанай франтавічкі, спецслужбы арганізавалі за ёй сачэнне, а пасля патаемна прывезлі на апазнанне некалькі сведак, якія пацвердзілі яе асобу. У зняволенні яна вяла сябе холадна, лічыла, што атрымае максімум тры гады зняволення праз даўнасць тых падзей, была незадаволеная тым, што ёй зараз давядзецца з’ехаць з Лепеля, каб пальцам на вуліцы не паказвалі. Ніякага раскаяння яна не адчувала да апошняга, яна лічыла, што выконвала звычайную працу. Але яе чаканні не спраўдзіліся, і а 6-й гадзіне раніцы 11 жніўня 1979 года яна была расстраляная.

Антаніна Гінзбург падчас арышту ў 1978 годзе. Фота: Wikimedia Commons

«Справа выклікала шмат дыскусій. Адны казалі, што нельга асуджаць дзяўчыну, якая выжывала як магла. Іншыя лічылі яе садысткай. Нават у мірны час Тонька-кулямётчыца не перастала быць катам: у мужу і дочках яна назаўжды забіла веру ў людзей», — падсумоўваюць у канцы фільма.

Фільм не мае той людажэрнай антыбеларускай скіраванасці, характэрнай для беларускай прапаганды апошніх гадоў, але, верагодна, толькі таму, што ў ім не раскрываецца нічога сутнасна новага, а сюжэт ідзе роўна па тэксце адпаведнага артыкула ў «Вікіпедыі», для якога характэрная нейтральнасць выкладання фактаў. Толькі ацэначны каментарый Александровіча пра псіхалагічную недаразвітасць Макаравай, якой «цяпер бы, мабыць, паставілі ЗПР» (затрымка псіхічнага развіцця — састарэлы савецкі тэрмін, выведзены ў 1990-я з ужытку як медыцынскі (псіхіятрычны) дыягназ. — «НН»), выбіваецца на гэтым фоне.

У цэлым жа фільм падводзіць да думкі пра немінучасць пакарання за ўчыненыя злачынствы, нягледзячы на дзесяцігоддзі, якія на гэта спатрэбяцца. Але нечакана для прапагандыстаў гэты тэзіс кладзецца зусім не на тую глебу, на якую яны разлічвалі, бо моцна перагукаецца з сённяшнім днём: тыя, хто з 2020 года дзень пры дні «проста выконвалі сваю працу», урэшце атрымаюць за яе заслужаную адплату.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Мойша
    01.09.2023
    Насамрэч нецікава, трэба здымаць пра тое што хвалюе людзей сёння.
  • Алесь
    01.09.2023
    Более того, белорусские нацисты тоже знищали поляков.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    01.09.2023
    Облажались как обычно: при чем тут mg-42, если Тонька-пулеметчица расстреливала людей из Максима?

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →