Грамадства22

Шасці брэсцкім школам да новага навучальнага года надалі імёны савецкіх герояў

Згодна з рашэннем Брэсцкага гарвыканкама ад 22 жніўня 2023 года №1191 «Аб перайменаванні дзяржаўных устаноў адукацыі» шасці школам Брэста прысвоеныя імёны вядомых людзей, сярод якіх спрэс савецкія героі Другой сусветнай вайны.

Фота ілюстрацыйнае

Сярэдняй школе № 9 прысвоена імя абаронцы Брэсцкай крэпасці Аляксея Наганава.

Сярэдняй школе №16 — імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Карасёва.

Сярэдняй школе №19 — імя Героя Савецкага Саюза Сяргея Сікорскага.

Сярэдняй школе №23 — імя Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава.

Сярэдняй школе №27 — імя Героя Савецкага Саюза Івана Барсукова.

Сярэдняй школе №35 — імя маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага.

Раней паведамлялася, што практыка надання школам імён савецкіх герояў надта пашыраная ў Віцебскай вобласці. За апошнія чатыры гады з 350 сярэдніх навучальных устаноў Віцебскай вобласці больш за сто ўжо набылі імёны розных людзей, што праславіліся ў савецкі час. У асноўным гэта вайскоўцы ці партызаны, якія атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Толькі ў адным Віцебску такіх школ — каля двух дзясяткаў.

    Каментары2

    • Берасьце
      01.09.2023
      замшэлы савок 🤮
    • Ядвига
      01.09.2023
      Беспробудный застывший совок. Уже не оттает никогда.

    Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

    Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

    Усе навіны →
    Усе навіны

    12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

    «6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

    Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

    Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

    Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

    «Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

    Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

    Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

    Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

    Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць