Грамадства

Ноччу 4 верасня сакрэтна перакрывалі чыгуначны рух пад Талачыном, была стральба ці выбухі — Супольнасць чыгуначнікаў

Ноччу 4 верасня з 1:00 да 3:00 цалкам перакрываўся чыгуначны рух у раёне Талачына. Цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку даўжынёю каля 45 км ад ст. Слаўнае да ст. Коханава. Пра гэта піша «Супольнасць чыгуначнікаў».

Крыніца: «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»

Паводле незалежных чыгуначнікаў, рух закрылі на вуснае патрабаванне сілавікоў.

У гэты ж час у раёне Талачына былі чуваць ці то стральба з агнястрэльнай зброі, ці то выбухі сігнальных петардаў.

Чыгуначнікі не выключаюць, што здарэнне магло быць звязана з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы вайсковага кантынгенту, тэхнікі або боепрыпасаў.

«Супольнасць чыгуначнікаў» звяртае ўвагу на тое, што спыненне руху пад Талачыном ноччу 4 верасня старанна хаваецца: адзнакі пра гэта здарэнне адсутнічаюць ва ўнутраных дакументах і базах БЧ, хаця яно выклікала значныя затрымкі ў руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць