Эканоміка

У Шчорсах зноў паспрабуюць прадаць за бесцань вяндлярню Храптовічаў

Гісторыка-культурную каштоўнасць гатовыя аддаць усяго за адну базавую велічыню, то-бок за 37 рублёў. Інфармацыю аб таргах размясцілі на пляцоўцы Дзяржкаммаёмасці. Аўкцыён мае адбыцца 19 верасня.

Раней будынак былой вяндлярні ўжо выстаўлялі на продаж, апошняя спроба была ў лютым 2023 года. Тады за аб’ект хацелі 9950 рублёў, але будынка ніхто не набыў. Пасля цану знізілі да адной базавай велічыні — 37 рублёў, продаж быў прызначаны на 7 жніўня, але таксама быў беспаспяховы.

Сядзіба ў Шчорсах у Навагрудскім раёне калісьці належала канцлеру ВКЛ Яўхіму Храптовічу. У XVIII стагоддзі ён узвёў тут палацава-паркавы ансамбль у стылі французскага класіцызму. Да нашых дзён асноўны будынак сядзібы не ацалеў, але захаваўся парк і сажалкі.

Да нядаўняга часу ўсе будынкі сядзібы ў Шчорсах належалі дзяржаве. Частка — аддзелу культуры Навагрудскага райвыканкама, частка — сельсавету ў Шчорсах, частка — ААТ «Шчорсы» (былы калгас «Зорка»). З 2018 года сядзібу спрабавалі прадаць як комплекс, пазней — як асобныя будынкі.

Іншыя будынкі былой сядзібы прададзеныя, засталася толькі вяндлярня. Ніжняя частка гэтага будынка цагляная, над ёй высокі дах, крыты гонтай. На даху плаўнымі лініямі выступаюць выпуклыя душнікі. Цагляныя сцены дэкараваныя лапаткамі, карнізам простага профілю і лучковымі перамычкамі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка6

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка6

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць