Грамадства11

Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе

Паглядзелі, якія асноўныя змены чакаюць беларусаў у выніку прыняцця новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Выплата заробку не радзей за 2 разы на месяц усім

Абноўлены кодэкс прадугледжвае выплату заробку не радзей за два разы на месяц усім работнікам, у тым ліку і тым, хто працуе па кантрактах, дзе прапісана выплата заробку адзін раз на месяц. Змены ў кантракт трэба будзе ўнесці да 1 студзеня 2024 года.

Адпускныя

Выплата адпускных мусіць адбывацца не пазней чым за 2 дні да пачатку адпачынку. Зараз гэтая норма будзе тычыцца толькі тых выпадкаў, калі работнік ідзе ў адпачынак згодна з графікам. У іншых выпадках, напрыклад, пры пераносе адпачынку, адпускныя павінны будуць выплачвацца са згоды работніка не пазней за 2 рабочыя дні ад дня пачатку адпачынку. У старой рэдакцыі адпускныя трэба было выплачваць не пазней чым за 2 дні да пачатку адпачынку без выключэнняў.

Правілы працы ў перадсвяточныя дні

У новай рэдакцыі замацавалі правілы скарачэння перадсвяточнага працоўнага дня для тых, хто працуе няпоўны працоўны дзень. Яго працягласць будзе скарачацца прапарцыйна колькасці гадзін няпоўнага працоўнага часу. Напрыклад, калі чалавек працуе на 0,5 стаўкі і яго працоўны дзень складае 4 гадзіны, то ў перадсвяточны дзень ён будзе працаваць на 30 хвілін менш.

Дазволяць працаваць без перапынку 

У абноўленым кодэксе не будзе нормы, згодна з якой тыя, хто працуе па нерэгулярным графіку, не могуць працаваць больш за 10 гадзін на працягу працоўнага дня. 

Таксама можна будзе не мець перапынку для адпачынку і харчавання, калі працоўны дзень не перавышае 4 гадзін. Апроч гэтага, за работнікам замацавалі права працаваць без перапынку на адпачынак і абед. Але магчыма гэта толькі па ўласным жаданні работніка.

Скарочаны працоўны дзень замест выхаднога

Шматдзетныя бацькі па ўзгадненні з наймальнікам змогуць скараціць працягласць штодзённай працы на адну гадзіну замест вызвалення ад працы на адзін дзень на тыдзень. Такое магчыма пры ўмове, што гэта не будзе перашкаджаць нармальнай працы арганізацыі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З'явіцца новы від сацыяльнага адпачынку

Кодэкс будзе дапоўнены артыкулам 187, дзякуючы якому з'явіцца адпачынак для завяршэння работы над кваліфікацыйнай навуковай працай (дысертацыяй) на атрыманне вучонай ступені доктара навук. Максімальная працягласць такога адпачынку — 30 дзён. Даць такі адпачынак наймальнік абавязаны па жаданні работніка — аднаразова, з захаваннем сярэдняга заробку.

Наймальнік таксама будзе абавязаны даць работнікам адпачынак без захавання заработнай платы на час паступлення ва ўстановы адукацыі для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі (аспірантуру). Працягласць адпачынку для паступлення можа складаць не болей за 12 каляндарных дзён.

Дыспансерызацыя ў працоўныя дні

У абноўленым законе замацавана права работнікаў праходзіць дыспансерызацыю ў арганізацыях аховы здароўя ў працоўныя дні. Пры праходжанні дыспансерызацыі работнікі будуць вызваляцца ад працы з захаваннем месца працы, пасады і сярэдняга заробку. Колькасць дзён будзе залежаць ад узросту супрацоўніка. 

Для людзей ва ўзросце да 40 гадоў — гэта 1 працоўны дзень раз на 3 гады.

Для работнікаў 40+ — 1 працоўны дзень раз на год.

Для пенсіянераў, што працуюць, і тым, каму да пенсіі засталося менш за 5 гадоў, — 2 працоўныя дні раз на год.

Азнаёміцца з поўным спісам змен і дапаўненняў у Працоўны кодэкс можна па спасылцы. Змены набудуць моц 1 лютага 2024 года. 

Чытайце таксама:

Працуеце па зменах? Вось як захаваць рэжым сну

Затрымалі работніцу гарэлачнага завода за «абразу рускіх»

Каментары1

  • Статыстычна дакладна
    21.09.2023
    Каму гэта цікава ? Тутака ўсе замежнікі...

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада

Падазраваны ў арганізацыі нападу на паплечніка Навальнага атрымаў прытулак у Польшчы на падставе ліста ад «Хартыі 97»18

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў18

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць1

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →