Спорт11

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў

Уладальнік «МЛ Віцебск» Арцём Лявонаў расказаў пра задачы, якія стаяць перад камандай на сезон-2026, а таксама пракаментаваў чуткі пра заробак навічка каманды Валерыя Грамыкі, піша football.by.

Football.by

«Мэты каманды наступныя: выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў», — сказаў Арцём Лявонаў.

Ён таксама пракаментаваў чуткі пра заробак найлепшага гульца краіны мінулага года Валерыя Грамыкі ў 1,5 мільёна рублёў, што падпісаў кантракт з «МЛ Віцебск», сышоўшы з казахстанскага «Кайрата».

«Відаць, яны лічаць, што калі на Transfermarkt кошт футбаліста складае 1,5 мільёна рублёў [сайт, дзе ацэньваецца патэнцыйны кошт футбалістаў — НН], то ён і павінен столькі зарабляць. А калі сур’ёзна, то, вядома, сума не адпавядае рэчаіснасці, бо ўмовы ў Грамыкі прыкладна такія ж, як і ў іншых нашых лідараў», — сказаў Лявонаў.

Раней ён расказваў пра заробкі ў клубе: «У нас каля 30% гульцоў атрымліваюць зарплату $300—500. На самой справе высокааплатных людзей не так шмат — гэта Захар Волкаў і Аляксандар Месаравіч. Ёсць некалькі гульцоў, якія атрымліваюць каля $10 000. У нас такіх трое». Вялося пра Волкава і серба Месаравіча, прозвішча трэцяга гульца Лявонаў не назваў.

«МЛ Віцебск» (з 2021 года клуб называўся «Макслайн», бо спонсар — букмекерская кампанія) у сезоне-2024 заняў другое месца ў чэмпіянаце першай лігі, выйшаў у вышэйшую і адразу выйграў яе і ўлетку будзе стартаваць у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

У мінулым годзе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў чэмпіён краіны мінскае «Дынама» выбыла ўжо ў першым раўндзе, прайграўшы балгарскаму «Лудагорцу», а ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі». Гродзенскі «Нёман» дабраўся да плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе прайграў іспанскаму «Рая Валекана». 

У сезоне 2024‑2025 мінскае «Дынама» гуляла ў асноўным раўндзе Лігі канферэнцый. 

Перад гэтым з 2019 года беларускія клубы не дабіраліся да групавога раўнду еўракубкаў.

Чэмпіянат Беларусі пачнецца ў сакавіку, у 1/4 фіналу Кубку Беларусі «МЛ Віцебск» 8 і 15 сакавіка згуляе з брэсцкім «Дынама».

Каментары1

  • Капусьцін
    11.02.2026
    Звонку у́сё добра

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць