Нерухомасць44

Змены ў Жыллёвы кодэкс могуць знішчыць інстытут таварыства ўласнікаў

Прапанаваныя змены ў Жыллёвы кодэкс выклікалі гарачае абмеркаванне на інфармацыйным рэсурсе «Прававы форум Беларусі». Удзельнікаў абурыла прапанова забараніць аднаму грамадзяніну займаць пасаду старшыні праўлення таварыства ўласнікаў у некалькіх арганізацыях, заўважыў Reform.by.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Праект закона «Аб змене законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі» быў вынесены на грамадскае абмеркаванне 22 верасня. Узяць удзел можа кожны ахвотны.

Адміністратары форуму адзначылі, што законапраект, у прыватнасці, прадугледжвае:

  • узмацненне адказнасці старшынь праўленняў арганізацый уласнікаў за невыкананне заканадаўства па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, у тым ліку па якасным і своечасовым забеспячэнні аказання жыллёва-камунальных паслуг, утрымання агульнай маёмасці сумеснага домаўладання і тэрыторыі ля дома, а таксама за невыкананне законных патрабаванняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

  • змяненне падыходаў да акумулявання грашовых сродкаў плацельшчыкаў на капітальны рамонт;

  • актуалізацыю функцый упаўнаважанай асобы па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання і ўдасканаленне механізмаў яе прызначэння.

Грамадзян абурыў пункт змен, які забараняе аднаму чалавеку займаць пасаду старшыні праўлення арганізацыі ўласнікаў у некалькіх арганізацыях уласнікаў.

«Лічу, што прымаць гэта можна толькі тады, калі грамадзянін мае асноўную працу. Старшыня праўлення, які прафесійна займаецца толькі кіраваннем нерухомай маёмасцю, і гэта яго асноўная праца, можа працаваць у некалькіх АУ», — напісала Елана.

«Гэты пункт цалкам перакрэсліць магчымасць існавання кіравання агульнай маёмасцю непасрэдна таварыствам уласнікаў. Большая частка арганізацый уласнікаў не зможа забяспечваць узровень зарплаты старшыні праўлення», — дадаў Krolik2.

«Катэгарычна супраць 1 дом = 1 старшыня. Калі нешта добра і наладжана працуе, навошта гэта псаваць?» — напісаў іншы карыстальнік.

«Выглядае дзіўным змяненне ў закон, якое дазваляе старшыні кіраваць толькі адным ТУ / ЖБВК. Калі б жыхарам не падабалася, як старшыня выконвае свае абавязкі, — на сходзе быў бы абраны іншы…» — здзіўляецца ahsirg19.

«Пераканаўча просім выключыць норму аб абавязковай ліквідацыі / рэарганізацыі таварыстваў, якія складаюцца з некалькіх шматкватэрных дамоў з праекта закона», — рэзюмуе карыстальнік Маяк.

Абмеркаванне паправак у кодэкс працягнецца да 2 кастрычніка 2023 года.

Каментары4

  • Гром
    24.09.2023
    Нейкія экстрэмісты варожасць распаўсюджваюць. Банда гюбазіка, азаронак што з тварамі?
  • Прадстаўнік ТУ
    24.09.2023
    Калі забраць усе грошы ў ТУ, ЖКГ стане найбагацейшай арганізацыяй. Наша таварыства невялікае, але за 5 гадоў існаваньня сабрала 62тыс. А паглядзіце на буйныя таварыствы, якія існуюць шмат гадоў. Капітальны рамонт усе павінны рабіць праз 25 гадоў, за свае грошы яны трымаюць справаздачу з адміністрацыямі раёнаў. Дык палічыце, якія грошы атрымае лукашэнка, калі скасуе таварыствы.
  • Пан Сапега
    24.09.2023
    Якія ж яны ўласнікі? Не смяшыце людзей

Цяпер чытаюць

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам3

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўцу, што збіў насмерць інспектара ДАІ, які ехаў на матацыкле, далі сем гадоў калоніі6

Агент Дудкін павучае палітыкаў: Нельга перамагчы Лукашэнку без захавання маральных прынцыпаў15

У Румыніі затрымалі прарасійскага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску 11

У Гродне сабака ўцёк з дому і цяпер катаецца па горадзе на аўтобусах і тралейбусах3

У Мексіцы застрэлілі «какаінавага караля Еўропы» 

Лаўроў: Прыпынення баявых дзеянняў ва Украіне па лініі сутыкнення не будзе — «у нас ёсць Канстытуцыя»18

«Сядзела і плакала ад замілавання». Размова з Алесяй Рак, жонкай журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка1

Даляр апусціўся за 3,15 рубля

У Мінску ратыфікавалі дамову, якая дазваляе РФ ствараць у Беларусі ваенныя аб'екты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам3

Інтэрв'ю Лукашэнкі абвесцілі экстрэмісцкім матэрыялам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць