«Чтобы не было дороги назад». Группа VOLSKI анонсировала альбом «Лісты палітвязням»
26 сентября группа VOLSKI официально объявила старт работе над новым музыкальным альбомом «Лісты палітвязням». Это общественно-музыкальный проект, который создается совместно с белорусскими инициативами «Палітвязынка» і «Дысідэнтбай».
У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі «Ліст №1…», «Ліст №2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.
Што канкрэтна VOLSKI хоча сказаць людзям праз новы альбом, расказаў аўтар песень і лідар гурта Лявон Вольскі:
«У Беларусі больш за 1726 чалавек па палітычных прычынах утрымліваюцца за кратамі ў нечалавечых умовах.
Кроў стыне, калі чытаеш, як катуюць палітзняволеных… Гэта фашыстоўскія рэчы.
Пра гэтую дзікую абсалютна з’яву трэба памятаць і заўсёды казаць, прыцягваць увагу, у тым ліку сусветнай грамадскасці. Хоць людзі і стаміліся ад навін пра вайну і рэпрэсіі.
Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца пра палітзняволеных.
Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, ды не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта.
Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусяць ведаць як мага больш людзей».
Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ужо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю.
«Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — самаіранічна зазначае Лявон Вольскі.
Запіс альбому плануецца ў Вільні.
За абнаўленнямі і працай над альбомам «Лісты палітвязням» можна сачыць на сацыяльных платформах гурта VOLSKI ў YouTube, Telegram, Instagram, Facebook.
Выходзіць кніга вясёлых ашуканскіх гісторый з ілюстрацыямі Лявона Вольскага
Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом
Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам
«Хацелася б вярнуцца да Валожыншчыны». Лявон Вольскі расказаў пра свой новы альбом і жыццё ў эміграцыі
Комментарии