Музыка22

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі «Палітвязынка» і «Дысідэнтбай». 

Фота Дар'і Каляды

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі «Ліст №1…», «Ліст №2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

Фота Дар'і Каляды

Што канкрэтна VOLSKI хоча сказаць людзям праз новы альбом, расказаў аўтар песень і лідар гурта Лявон Вольскі:

«У Беларусі больш за 1726 чалавек з палітычных прычын утрымліваюцца за кратамі ў нечалавечых умовах.

Кроў стыне, калі чытаеш, як катуюць палітзняволеных… Гэта фашыстоўскія рэчы. 

Пра гэтую дзікую абсалютна з’яву трэба памятаць і заўсёды казаць, прыцягваць увагу, у тым ліку сусветнай грамадскасці. Хоць людзі і стаміліся ад навін пра вайну і рэпрэсіі.

Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца пра палітзняволеных.

Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі садзілі на тры гады: ой, ды не адседзяць яны гэтага тэрміну… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта.

Для XXI стагоддзя беспрэцэдэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей».

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ужо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю.

«Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — самаіранічна зазначае Лявон Вольскі. 

Запіс альбома плануецца ў Вільні.

За абнаўленнямі і працай над альбомам «Лісты палітвязням» можна сачыць на сацыяльных платформах гурта VOLSKI ў YouTube, Telegram, Instagram, Facebook.

Каментары2

  • mikola
    26.09.2023
    Razmauljau (na Zahadze )  z bylymi vjaznjami nemeckih lagerei......Nemcy tak ne rabili jak robjac Ulady Belarusi ! Ne Zdekvalisja Tak !
  • Максим Дизайнер
    18.10.2023
    mikola, 

    Вялого не гони, историк мамкин

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць