Найноўшыя вынікі аглядальнасці тэлеканала «Белсат» былі прэзентаваныя падчас канферэнцыі з нагоды 2‑й гадавіны вяшчання незалежнага тэлебачання.
Пасля двух гадоў працы ў эфіры праграмы тэлеканалу «Белсат» рэгулярна або час ад часу глядзяць у Беларусі каля 630 тыс. асобаў (8,6 %), старэйшыя за 18 гадоў.
З іх ліку сталымі гледачамі ёсць 190 тыс. беларусаў (2,6 %). 160 тыс. (2,2 %) плануюць пачаць глядзець «Белсат» бліжэйшым часам.
Дадатковыя 9,5 % хочуць глядзець праграмы «Белсата», але не маюць тэхнічных або матэрыяльных магчымасцяў.
Даследаванне было праведзенае сацыялагічнай службай «Зеркало‑інфо» у лістападзе 2009 г.
0
0
0
0
0
0