Эканоміка11

Год таму ў Беларусі забаранілі рост цэн. Як цэны з таго часу змяніліся?

Год таму ўрад прыняў пастанову аб рэгуляванні цэн. Яна вызначала максімальныя гандлёвыя надбаўкі на тавары, павышаць якія можна было толькі з дазволу чыноўнікаў. Пастанова нарабіла шмат шуму і нават прывяла да затрыманняў супрацоўнікаў гандлю, якія завышалі ці заніжалі цэны. А што за гэты час стала з цэнамі?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

Аналізаваць будзем згодна з афіцыйнымі лічбамі Белстата. Для адліку глядзім на лістапад 2022 года, які стаў першым поўным месяцам, калі цэны рэгуляваліся штучным чынам. Параўноўваць будзем з вераснем 2023 года, бо гэта самыя свежыя даныя ад Белстата на гэты момант. 

Што стала танней?

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, цэны ўпалі на такія тавары, як рыс, манныя і грэцкія крупы.

Так, кілаграм рысу ў лістападзе 2022 года каштаваў у сярэднім па краіне 4,39 рубля. Цяпер — 3,89 рубля.

Манныя крупы страцілі ў цане 22 капейкі. У верасні кілаграм гэтай крупы каштаваў 1,97 рубля, а ў лістападзе мінулага года — 2,19.

Куды больш заўважнае падзенне цаны ў грэцкіх крупаў. У лістападзе 2022 года кілаграм грэчкі каштаваў 4,99 рубля, а ў сёлетнім верасні цана знізілася да 3,14 рубля.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама даволі моцна знізіліся цэны на молатую каву і чорную гарбату.

Кілаграм молатай кавы, па звестках Белстата, у лістападзе 2022-га года каштаваў 45,03 рубля, а цяпер — 41,12 рубля.

Гарбата згубіла ў цане больш за 15 рублёў у пераліку на кілаграм — з 56,37 рубля да 41,12.

Згушчонка — эталон стабільнасці

Цэны на згушчонку за 10 месяцаў амаль не змяніліся — 3,85 рубля супраць 3,86.

Кілаграм цукру прыбавіў у сярэднім 6 капеек. Было 2,55, стала 2,61 рубля.

Пшанічная мука за гэты ж перыяд падаражэла на 4 капейкі з 1,49 рубля да 1,53.

Прыкметна падаражэў батон. Дзесяць месяцаў таму выходзіла 2,85 рубля за кілаграм, цяпер — 3,52 рубля.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Жытні хлеб таксама падаражэў, але неістотна — 2,58 і 2,63 рубля адпаведна.

Кілаграм ялавічыны без косткі ў лістападзе 2022 года ў сярэднім каштаваў 19,03 рубля, а цяпер — 20,51 рубля.

Кілаграм тушкі кураняці-бройлера таксама прыбавіў у цане за гэтыя 10 месяцаў: 6,08 рубля ў верасні супраць 5,80 рубля ў леташнім лістападзе.

Падаражэла і гарэлка. У верасні гэтага года літр каштаваў 22,86 рубля, а ў лістападзе 2022-га — 19,46.

Трэба адзначыць, што інфляцыя за гэты час запаволілася. За 9 месяцаў бягучага года яна склала 3,6%.

Эканаміст BEROC Настасся Лузгіна ў каментары Deutsche Welle кажа, што строгае рэгуляванне цэн сапраўды паўплывала на запаволенне інфляцыі. Аднак гэта ў пэўнай меры адбылося б і без пастановы беларускага ўрада, бо цэны на энерганосьбіты на сусветным рынку істотна знізіліся, што ў 2022-м было асноўным драйверам інфляцыі па ўсім свеце. А да санкцый вытворцы і пастаўшчыкі паспелі прыстасавацца. На беларускі рынак пасля пераарыентацыі імпарту сталі паступаць новыя, больш танныя тавары з краін Азіі і Афрыкі, якія выцеснілі больш дарагія. Праз гэта не здарылася дэфіцыту тавараў.

Чытайце таксама: 

Беларусь пастаўляе ў Расію польскія яблыкі ў абход санкцый. Адбываецца гэта з дазволу саміх польскіх пастаўшчыкоў

Каментары1

  • Ёсік
    19.10.2023
    Можа жытны хлеб, а не ржаны? Трасянку самі цягніце сюды. Ялавічыну без косткі бачу па 26-28 рублёў, ніяк не па 20.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў25

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць