Грамадства55

«Можа, сістэма зламалася». У маладзечанскіх электрычках перасталі абвяшчаць прыпынкі па-беларуску

«О, цуд!» — парадавалася Бондарава.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па словах пасажыраў, беларускамоўных абвестак у маладзечанскіх электрычках не чуваць з тыдзень. З прыёмнікаў у вагонах гучыць толькі руская мова.

«Спачатку думаў, што нешта зламалася, а потым машыніст сказаў, што так трэба. Нібы загадалі часова не ўключаць беларускай мовы», — расказаў жыхар райцэнтра, які рэгулярна ездзіць з Маладзечна ў прыгарадны пасёлак на дачу.

Знікненне беларускай мовы з цягнікоў на гэтым кірунку згадала і прарасійская актывістка Вольга Бондарава.

«О, цуд! У маладзечанскай электрычцы зрабілі аб'явы на рускай!» — натхнёна напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

У кіраўніцтве станцыі Маладзечна пасажырам не змаглі назваць прычыны знікнення з электрычак абвестак на беларускай мове. 

Супрацоўнік адміністрацыі параіў пазваніць у мінскае «Маторавагоннае дэпо», да якога прыпісаныя маладзечанскія электрычкі, і высветліць там, што здарылася з дынамікам.

Са слоў суразмоўцы, дынамік мог зламацца.

У дэпо пытанню здзівіліся і паабяцалі разабрацца.

У Мінскім аддзяленні чыгункі заявілі: калі беларуская мова і знікла, то «толькі часова».

«А так усе абвесткі гучаць на беларускай мове. Як было, так і засталося. Можа, сістэма зламалася. У дэпо адрамантуюць», — запэўніў супрацоўнік Мінскага аддзялення чыгункі.

У маладзечанскіх электрычках і дызелях абвесткі пачалі агучваць па-беларуску з 2016 года.

Згодна з распараджэннем намесніка начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Балахонава, памочнікі машыніста павінны абвяшчаць станцыі і дадатковую інфармацыю на беларускай мове.

Восем гадоў таму на станцыі Маладзечна было перакладзена каля 20 інфармацыйных тэкстаў. Акрамя іх, па-беларуску рабіліся некаторыя сезонныя абвесткі. Пазней іх сталі агучваць у запісаным выглядзе.

Як згадваюць пасажыры, да беларускай мовы яны прызвычаіліся дужа хутка. Калі яна знікала, то патрабавалі ад машыніста вярнуць яе ў вагоны.

Маладзечна адметны тым, што ў пачатку 1990-х гадоў тут адбылася найбуйнейшая ў Беларусі кампанія дэсаветызацыі гарадской тапанімікі. Савецкія назвы вуліц прыбіраліся з ініцыятывы старшыні гарвыканкама Генадзя Карпенкі.

Што да іншых рэгіёнаў Беларусі, то абвесткі па-беларуску ў электрычках і дызелях не адключалі. Праблем няма і з друкам квіткоў на беларускай мове. Праўда, каб мець такі квіток, трэба нагадаць касірцы, каб прабіла яго.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

«Бондарава — гэта Гіркін, якога мы заслужылі»

Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку

Бусел з-пад Маладзечна зноў уцёк у горад. Ён адчайна спрабуе паляцець у вырай, але не атрымліваецца

Хацелі па-еўрапейску. Паслухайце, як па-англійску агучылі назвы станцый гарадской электрычкі АЎДЫЯ

Каментары5

  • Хопіць, дурная нудная свавольніца!
    19.10.2023
    Агент-правакатар Бондарава, родная мова Беларусі ёсьць беларуская мова, а Савецкі Саюз памёр. Калі вы любіце толькі расейскую мову й ненавідзіце беларускую культуру, неадкладна пераязджайце ў Расію. Вы ня маеце права навязваць усім беларусам свае рэгрэсіўныя перавагі. Беларусы маюць права на сваю мову, культуру, гісторыю й спадчыну.
  • Алек. Ру
    19.10.2023
    Нехта верыць,што нешта зламалася менавіта у́ беларускай версіі, а расейская тут жа на падхваце??? Тым больш, што машыніст сам сказау́, што так трэба. Каму, цікава ведаць, трэба? Хутчэй за у́сë, гэта праверка рэакцыі пасажырау́ на магчымы перевод абъяу́ на мову гродзенскай кікімары. Хачу памыліцца.
  • mikola
    19.10.2023
    U ih mazgi zlamalisja....u 1994...

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць