Грамадства11

У «Прессболе» пасля пераходу да АБФФ супрацоўнікам не плацяць заробкаў

6 кастрычніка стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый спартыўнага выдання «Прессбол». Газета цалкам перайшла пад кантроль дзяржавы, і супрацоўнікі адразу адчулі гэта на сабе, даведалася Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Як расказалі БАЖ крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, з таго часу супрацоўнікі перасталі атрымліваць заробак:

«Пакуль выданне было не на 100% у руках АБФФ, супрацоўнікам плацілі аклады ці менш, але нейкія грошы выплачвалі. Пасля таго як «Прессбол» перайшоў у валоданне АБФФ, заробку ўжо не было зусім. За верасень, напрыклад, без грошай.

Таксама некалькі чалавек пакінулі выданне па пагадненні бакоў з пачатку кастрычніка. Падрабязнасцяў наконт далейшага існавання выдання няма», — кажуць журналісты.

«Прессбол» — найстарэйшае незалежнае беларускае спартыўнае выданне з больш чым 30-гадовай гісторыяй. На фоне драматычных падзей 2020-га газета апублікавала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Выразная грамадзянская пазіцыя стала падставай да кадравых ратацый, у выніку Беларуская федэрацыя футбола, як галоўны акцыянер, дамаглася змены галоўнага рэдактара на былога карэспандэнта дзяржаўнага тэлеканала АНТ Сяргея Лісічкіна. Нягледзячы на тое, што журналіст не меў досведу адміністрацыйнай працы, рашэнне ўхвалілі ў абыход рэдакцыйнага калектыву.

У выніку тады практычна ўсе вядучыя супрацоўнікі пакінулі «Прессбол» на знак пратэсту супраць «захопу выдання».

Тыя ж журналісты, што засталіся працаваць у выданні, свядома прынялі рашэнне, як выказаўся адзін з яго заснавальнікаў Юрый Арлоў, «затупіцца», дыстанцыяваўшыся ад грамадска-палітычнай тэматыкі і засяродзіўшыся на асвятленні ўласна спартыўных навін з нейтральнай пазіцыі. Але, як паказала жыццё, у цяперашніх умовах гэта ўсё адно не ратуе ад рэпрэсіўных захадаў з боку дзяржавы, для якой проста нейтральнасці і апалітычнасці ўжо недастаткова.

Апошнім часам «Прессбол» зазнаў сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці, у першую чаргу з-за блакавання ўладамі доступу да сайта ў чэрвені. Да таго ж у жніўні гэтага года раптоўна памёр яго галоўны рэдактар Сяргей Лісічкін. Нядаўна з'явілася інфармацыя, што друкаваная версія выдання наогул можа спыніць існаванне. Усе надзеі былі на Беларускую федэрацыю футбола.

Каментары1

  • No
    19.10.2023
    Тут ўсё відавочна. Лукашысты захапілі выданне каб цалкам яе знішчыць.
    Гэта помства за 2020 і за пазіцыю супрацоўнікаў.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць