Грамадства99

«Ён ніколі не піў». Шматдзетная маці праз тыкток просіць Лукашэнку разабрацца з крымінальнай справай яе мужа

У снежні 2022 года ў Смаргоні на прадпрыемстве «Кранаспан» у выніку няшчаснага выпадку загінуў 45-гадовы слесар. З-за гэта асудзілі іншага работніка. Яго жонка запісала ў тыктоку эмацыянальны зварот да Лукашэнкі з просьбай разабрацца ў сітуацыі. Жанчына сцвярджае, што падчас следства быў знішчаны адзін з важных доказаў.

Фота: інстаграм-акаўнт kronospan_by

Інфармацыі пра трагедыю ў медыйнай прасторы было няшмат: аб інцыдэнце паведамляў міліцэйскі тэлеграм-канал «Зваротны бок». Праўда, у публікацыі сцвярджалася, што загінулы пагрэбаваў правіламі тэхнікі бяспекі пры правядзенні рамонтных прац пагрузчыка. Але следства прыйшло да іншых высноў.

Жонка рабочага, якога адправілі ў турму з-за гэтага інцыдэнту, цяпер вырашыла звярнуцца да Лукашэнкі — і нават завяла для гэтага акаўнт у тыктоку. Шматдзетная маці просіць беларускія ўлады пачуць яе крык душы.

@anna04785

♬ оригинальный звук - Anna

— Майго мужа асудзілі з-за няшчаснага выпадку, які адбыўся на «Кранаспане» 9 снежня 2022 года. У той дзень ён разам са сваім напарнікам дэмантаваў мачту, і гэтая мачта ўпала на напарніка — мужчына памёр. Ва ўсім гэтым абвінавацілі майго мужа, далі яму 2,5 года абмежавання свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Жанчына распавядае, што іх сям’я з’яўляецца шматдзетнай, самаму малодшаму дзіцяці ўсяго год і пяць месяцаў, таму пайсці працаваць яна пакуль не мае магчымасці. Пры гэтым да трагедыі сям’я паспела ўзяць вялікі крэдыт на кватэру. Яна кажа, што суд не ўлічыў гэтых абставін.

— Хацелася б сказаць, што мой муж ніколі не піў, не курыў, добрасумленна ставіўся да выканання сваіх абавязкаў. Служыў тэрміновую службу, тры гады служыў па кантракце. Усюды яго характарызавалі вельмі станоўча.

Жанчына сцвярджае, што падчас расследавання Дэпартамента аховы працы былі выяўлены парушэнні ў трох чалавек, але абвінавачанне ў выніку выставілі толькі яе мужу.

− Майстар, які заступаў разам з імі ў начную змену, у сем гадзін вечара з'ехаў — пакінуў сваё працоўнае месца. І ніякага пакарання ён не панёс. Чамусьці нам не дазволілі правесці следчы эксперымент, каб даказаць, ад якіх менавіта дзеянняў упала мачта.

Шматдзетная маці таксама кажа, што ў яе вельмі шмат пытанняў да паказанняў сведак, якія не прысутнічалі ў момант падзення мачты. Яна называе ўсе іх паказанні галаслоўнымі.

— Хацелася б яшчэ сказаць, што, пакуль ішоў разгляд апеляцыі, рэчавы доказ — а менавіта той самы пагрузчык — быў знішчаны. І за гэта таксама ніхто не панёс ніякай адказнасці. Нам проста далі адпіску, што ўсё добра. Хаця ў мяне ёсць фатаграфіі, ёсць нават сведка, якому тэлефанавалі і казалі, што трэба разрэзаць пагрузчык.

За два дні відэа набрала 20 тысяч праглядаў. Нехта з каментатараў выразіў скепсіс адносна таго, што відэа ў тыктоку дапаможа дастукацца да Лукашэнкі: «Ён у тыктоку не сядзіць!» Шматдзетная маці парыравала: «Ён не сядзіць, але ж сядзяць іншыя людзі, а сарафаннага радыё яшчэ ніхто не адмяняў… Згадайце фільм «Ёлкі»».

У наступным відэа жанчына ўдакладняе:

— Там не было яшчэ пагрузчыка, які патрэбны для падстрахоўкі мачты — каб яна не ўпала. Быў пагрузчык, які знаходзіўся на рамонце — ён не мог быць скарыстаны як дапаможны. Я хачу толькі таго, каб у гэтай крымінальнай справе сапраўды разабраліся, каб справядлівасць перамагла. 

Шматдзетная маці спадзяваецца, што знойдуцца людзі, якія зоймуцца справай.

— Таму што вось нават наконт знішчанага пагрузчыка мы адразу падавалі заяву як пра знішчэнне рэчыўнага доказу — і былі адказы, што ўсё добра. А калі мы звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта да сапраўды паважанага чалавека Вольгі Іванаўны Чупрыс і яна паставіла гэтае пытанне на кантроль, нешта там зрушылася, нешта пачалі правяраць.

Жанчына распавяла, што цяпер яна плануе звяртацца ў Вярхоўны суд.

— Калі ласка, разбярыцеся, калі ласка, пачуйце. Тут сядзяць дзеці, яны вельмі чакаюць тату дома.

Каментары9

  • ололо
    20.10.2023
    Ну ёлки - гэта аргумент, канешне...
  • Сярожа
    20.10.2023
    Фильм "Ёлки".... Таких даже не жалко
  • No
    20.10.2023
    Вось вам чарка-шкварачны хатаскрайны лухтарат, якi глядзiць маскавiцкiя «Елки»
    2.5 года - гэта не тэрмiн. Дачакаешсся. А вось што рабiць сваякам, родных якiх кiдаюць на страшэнныя тэрмiны за iншадумства i абразы пацука i ягоных апрычнiкау?

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →