Мова11

У выдавецтве «Скарына» выйдзе зборнік да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага

Да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага, які нарадзіўся 8 лістапада 1883 года, лонданскае выдавецтва «Скарына» падрыхтавала зборнік «Мовазнаўчыя працы» гэтага выбітнога навукоўца, літаратара і дзяржаўнага дзеяча. Кнігу ўклаў палітолаг і сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня), а пасляслоўе напісала прафесарка Ніна Баршчэўская (Варшава), піша «Новы час».

Мовазнаўчая спадчына Вацлава Ластоўскага ўвасабляе багаты, разнастайны і дасюль актуальны матэрыял, які ахоплівае розныя сферы: гісторыю мовы, лексікаграфію, фанетыку, анамастыку, лексікалогію, сацыялінгвістыку, дыялекталогію, графіку. Ва ўсіх гэтых сферах Ластоўскі пакінуў смелыя і наватарскія напрацоўкі.

Ён стаяў ля вытокаў беларускай сацыялінгвістыкі, бо ад першага мовазнаўчага тэксту ў 1912 годзе ў яго тлумачэннях і падыходах выразна чыталіся экстралінгвістычныя чыннікі. Упершыню чытачам прапануецца досыць поўны збор мовазнаўчых тэкстаў — каля сямідзесяці артыкулаў і нататак розных памераў, якія з 1912 па 1927 гады друкаваліся ў перыядычных выданнях («Наша Ніва», «Крывіч», «Узвышша») і календарах.

Вацлаў Ластоўскі вядомы сваёй слоўнікатворнай працай. Слоўнікі займаюць асобнае месца ў спадчыне выбітнога даследчыка. Актуалізацыя іх спадчыны — асобная задача. Лепей зразумець гэты пласт дзейнасці Ластоўскага дапамогуць сабраныя пад адной вокладкай тэарэтычна-практычныя мовазнаўчыя працы.

Кніга адрасуецца мовазнаўцам, этнографам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца спадчынай волата беларускай навукі.

Каментары1

  • mikola
    07.11.2023
    Lastouskaga ? Jago z rastraljali ?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць