Культура

Як выглядаюць дзённікі Язэпа Драздовіча

Дзённікі мастака Язэпа Драздовіча, ягоны астранамічны трактат «Нябесныя бегі» і шмат іншых рарытэтаў можна ўбачыць на выставе «Самародак зямлі беларускай», арганізаванай у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, піша газета «Звязда».

Выстава прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння гэтай легендарнай, рознабаковай асобы, якую параўноўваюць з Леанарда да Вінчы. Ёсць магчымасць упершыню пабачыць некаторыя артэфакты з фонду Язэпа Драздовіча, напрыклад, намаляваны ім партрэт яго маці — цікава, што аблічча нагадвае сатурнян з карцін мастака, прысвечаных жыццю на іншых планетах.

У экспазіцыі — шмат дакументаў з рукапіснага архіву Драздовіча, які ў 1960-я быў набыты ў ягонай сястры. Сярод іншага можна ўбачыць пастанову Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб прызнанні дваранскай годнасці роду Драздовічаў, пасведчанне аб нараджэнні, аўтабіяграфіі, генеалагічную табліцу роду Драздовічаў, складзеную мастаком. Ці вось кранальны дакумент — прапанова мастака, дасланая ў Музей Янкі Купалы, набыць калекцыю ягоных карцін «на тэму Георгій (Юрый) Францішак Скарына ў 5-ці карцінах». Карціны, наколькі вядома, набытыя не былі.

Раскрытая і пісьменніцкая іпастась Драздовіча. Можна пабачыць рукапісы рамана «Гарадольская пушча», паэмы «Трызна мінуўшчыны», 2-й часткі аповесці «Вар’ят без вар’яцтва», чарнавікі вершаў. Вось, напрыклад, увосень 1936 года Драздовіч занатоўвае:

«Я художнік мастак бедакоў,
Я працоўнага люду мастак,
Я не знаю паноў ні панкоў,
Па прыродзе сваёй я прастак».

Літаратурныя і публіцыстычныя творы Драздовіча — крыніца незвычайных слоўцаў і выразаў. Вось, напрыклад, загаловак для чарговага трактата: «Характэрызацыя дарэчнасці і адрэчнасці людзей». Нездарма ён быў фалькларыстам і этнографам. Сярод экспанатаў — сшыткі з запісамі народных песень, прыказак, прымавак Піншчыны і Дзісеншчыны, лексічныя матэрыялы да слоўніка «Беларуска-расейскай тэрміналогіі па анатоміі і фізіялогіі цела чалавека». Можна пабачыць сінюю скрынку, зробленую Драздовічам адмыслова для складання картак са словамі. 

«Касмічны» і адначасова беларусацэнтрычны маштаб мыслення мастака адчуваецца ва ўсім, вось, напрыклад, сшытак «Дзе мы і хто мы». Бяседы аб утварэнні свету. Небазнаўства. 1937 г.». Сшытак прыкрашаны аўтапартрэтам Драздовіча ў профіль, на фоне чорнага круга, які падобны ці да планеты, ці да ілюмінатара касмічнага карабля. Аўтар разважае пра жыццё на Месяцы і Марсе, пра зносіны з марсіянамі, пра планету Сатурн, апісвае, як будуць выглядаць палёты на Месяц (чамусьці ён бачыў астранаўтаў будучага ў чорных куртках, шэрых штанах і чорных берэтах).

Незвычайнае ўражанне пакідаюць і старонкі дзённікаў Драздовіча, на якіх ён апісвае свае «самнамбулічныя падарожжы» па іншых планетах у суправаджэнні малюнкаў. Свае працы тыпу «Происхождение самовертящихся планет» Драздовіч адсылаў у Акадэмію навук, але іх амаль не чыталі, лічачы за дылетанцтва. Такім чынам утварылася частка фонду Драздовіча, дасюль малавывучаная.

У экспазіцыі шмат малюнкаў. Напрыклад, знакаміты аўтапартрэт Язэпа Драздовіча, на якім ён адлюстраваў сябе «чалавекам эры беларускага джэнтльменства»: дыхтоўны белы касцюм, кіёк, падцягнутая пастава… Такім яго таксама запомнілі сучаснікі. Ёсць багатая эпісталярная спадчына, у раздзеле «Слова пра Я. Драздовіча» ёсць матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці мастака. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць