Свет6

Міністр абароны Ізраіля: Салдаты ЦАХАЛ дзейнічаюць «у сэрцы Газы»

Таксама Ёаў Галант паведаміў, што бункер лідара ХАМАС у Газе акружаны.

Ілюстрацыйнае фота. Fatima Shbair / AP 

Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант сказаў у аўторак вечарам, што салдаты арміі абароны Ізраіля дзейнічаюць «у сэрцы горада Газа», паведамляе Бі-бі-сі.

Галант зноў заклікаў мірных жыхароў, якія застаюцца ў Газе, сыходзіць на поўдзень сектара.

Акрамя таго, ён паведаміў, што, паводле падлікаў ізраільскіх вайскоўцаў, у выніку ўдараў праз ізраільска-ліванскую мяжу забітыя ўжо прыкладна 70 баевікоў Хезбалы.

Пры гэтым міністр заявіў, што Ізраіль не зацікаўлены ў поўнамаштабнай вайне з Хезбалой, але гатовы да яе.

«[Лідар ХАМАС] Ях'я Сінвар у Газе памыліўся і вырашыў лёс ХАМАС і лёс Газы. Калі [лідар Хезбалы Хасан] Насрала зробіць памылку, ён вырашыць лёс Лівана», — прыгразіў міністр абароны.

Таксама Галант паведаміў, што лідар ХАМАС у сектары Газа Ях'я Сінвар знаходзіцца ў сваім бункеры ў рэгіёне і не мае сувязі з паплечнікамі. Ён паабяцаў ліквідаваць Сінвара.

Каментары6

  • Владислав
    08.11.2023
    history digger, Трэба кіравацца здаровым сэнсам, інакш гэтая балбатня пра «важны момант» выглядае як клаўнада. У вас неадэкватная тэрміналогія: ці можна Лукашэнку, Пуціна ці Кім Чэн Ына называць «глабальным Поўднем»? А Вугоршчыну "Захадом"?
    Правільней будзе дзяліць краіны на цывілізаваныя і нецывілізаваныя.
    Цывілізаваныя краіны імкнуцца прытрымлівацца правілаў і справядлівасці.
    Нецывілізаваныя краіны схільныя да паразітычнай салідарнасці з тэрарыстамі: каб забраць сябе усе правы, а астатнія краіны запалохаць генацыдам і ядзернай зброяй. 
  • Геноцид палестинцев
    08.11.2023
    Вчера в Лондоне опять массово протестовали и требовали прекращения огня, несмотря на то, что министр внутренних дел Великобритании Сюэлла Браверман пригрозила тюремными сроками всем тем, кто попытается "осквернить" про-палестинскими протестами и призывами к миру поминальный день 11 ноября (в этот день вспоминают всех жертв двух мировых войн по традиции)...то бишь заранее предупредила всех тех, кто посмеет прийти к Сенотафу (монументу погибшим) с призывами к миру, чтобы они этого не делали...Оруэлл дико и утробно хохочет в своем гробу, нынешенее правительство Великобритании осуществило все те заветы, которые он нам оставил в "1984" - правда это ложь, война это мир, невежество это новое знание, ну и так далее...
  • Специалист
    08.11.2023
    history digger, очередной расейский сумасшедший

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка10

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?12

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Галоўнае
Усе навіны →