Вайна44

«Крым убачыў, наколькі мы побач». Зяленскі ў гадавіну вызвалення Херсона згадаў пра паўвостраў

Прэзідэнт Украіны сказаў, што Узброеныя сілы Украіны ўжо побач з часова акупаваным Крымам, і заклікаў украінцаў дзякаваць усім датычным да будучай перамогі. У сваім відэазвароце кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў, што сёння — першая гадавіна вызвалення Херсона ад расійскай акупацыі, піша УНІАН.

«Горад-герой. Горад-сімвал. Горад-надзея. Горад нашых людзей, якія не падпарадкаваліся варожай сіле і натхнялі сваім супрацівам усіх нас і ўвесь свет. Гэта нашы сіня-жоўтыя сцягі, якія зноў і зноў даводзілі на херсонскіх вуліцах і ў многіх дамах і кватэрах, што Украіна — адзіная. Уся — ад паўночнай мяжы да нашага мора», — сказаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што херсонцам давялося правесці месяцы без сувязі, без інфармацыі, але «з верай ва Украіну». Ён таксама падкрэсліў, што горад быў вызвалены намаганнямі многіх людзей, якія ратавалі, дапамагалі і набліжалі гэтую падзею.

«І, вядома, гэта эмоцыі — гэта асаблівыя эмоцыі, калі бачыш, як свае вяртаюцца, і калі ведаеш, што Украіна гэтак жа, як пра Херсон, не забывае пра свае гарады і вёскі, якія занятыя ворагам», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Па ягоных словах, увесь поўдзень Украіны летась пераканаўся, што Расія ніколі не прыходзіць «назаўжды», колькі б разоў яна гэта не паўтарала, а Украіна заўсёды вяртаецца.

«Калі ведаем нашу мэту. Калі гэта агульная мэта. Калі мы ў адзінстве. І калі аб'ядноўваем іншых вакол украінскай мэты. Сёння адна з гадавін, якія фармуюць нашу ўкраінскую ўпэўненасць, што мы можам», — удакладніў Зяленскі.

Ён таксама нагадаў, што дзякуючы Херсонскай аперацыі правы бераг Дняпра быў ачышчаны ад акупантаў, а УСУ тады вызвалілі значную частку Херсонскай вобласці, дадалі абароны Мікалаеву, Адэсе, іншым гарадам і сёлам на поўдні і замацавалі поспех Украіны ў бітве за Чорнае мора.

«Крым тады ва ўсмешках херсонцаў, у словах радасці — калі сустракалі нашых воінаў, — Крым адчуў і сваю будучыню, убачыў, наколькі мы побач», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі таксама дадаў, што ганарыцца ўсімі ўкраінскім ваярамі, якія змагаліся летась, і ўсімі, хто цяпер вядзе Украіну такім цяжкім, пакутлівым, але жыццёва патрэбным марафонам да гарантаванай свабоды.

«Незалежнасць, якая мае сілу пераходзіць ад пакалення да пакалення, набываецца менавіта ў баях, чэрпае энергію ў адзінстве народа і загартоўвае свой дух менавіта тады, калі чуе падзяку вызваленых ад ворага людзей — тых, хто чакаў Украіну, і чыя вера спраўдзілася», — адзначыў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што Расія ўвесь гэты год помсціць за свабоду Херсону і іншым вызваленым гарадам. 

«Балістыка супраць Кіева, дроны і ракеты супраць Адэскай, Харкаўскай. Свядомыя здзекі ад ворага. Кожны дзень! Але ніводнага дня нашага адчаю! Ніхто з нас не павінен легкадумна ствіцца да ворага, што супраць нас. Украіна ведае, што вораг не слабы. Але Украіна ўмее яго пераадольваць», — сказаў Зяленскі.

Украінскі лідар заклікаў украінцаў сёння падзякаваць усім, хто сваю сілу і сваё жыццё паставіў на абарону Украіны і ўкраінцаў, хто ваюе цяпер, хто трэніруецца, каб папоўніць баявыя брыгады, і хто працуе цяпер, каб у воінаў былі снарады і зброя, браня і авіяцыя, СПА і РЭБ.

«Наша жыццё, якое абавязкова атрымае перамогу. Слава Украіне», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама (навіны за 11 лістапада 2022 года)

У цэнтры Херсона ўжо збіраюцца жыхары, чакаюць вызваліцеляў

Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон

Херсон сустрэў украінскія войскі кветкамі і сцягамі. У Расіі прыгнечанасць і сумневы

Каментары4

  • Мікіта
    11.11.2023
    Можна падумаць быццам так моцна чакаюць Украіну ў тым Крыме. Там самасвядомасць у людзей амаль такая ж самая як і у беларусаў калі галасавалі за чарку і шкварку.
  • mikola
    11.11.2023
    Ni vjadoma jak *karta ljaza* u Kryme.....Moza im(u Kryme) lepei  z ruskimi ? Prapaganda raseiska papracavala...
  • Влад
    12.11.2023
    Я думаю максимум процентов 10 крымчан ждут Украину, остальных всё устраивает. 

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады27

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць