Усяго патроху11

Як вярнуць шкарпэткам белы колер

Белыя шкарпэткі зноў у модзе. Але яны маюць вялікі недахоп — вельмі хутка забруджваюцца і пасля мыцця губляюць свой першасны колер. Вось некалькі спосабаў, якія дапамогуць ізноў зрабіць іх беласнежнымі.

white socks белыя шкарпэткі белые носки
Фота: Jeremy Moeller / Getty Images

З праблемай мыцця белых шкарпэтак сутыкаецца кожны. Звычайна для гэтага выкарыстоўваюць розныя адбельваючыя сродкі, якія могуць пашкодзіць структуру тканіны. Але ёсць больш простыя і не такія агрэсіўныя сродкі.

Бадай што найбольш вядомы і распаўсюджаны альтэрнатыўны спосаб — намыльванне папярэдне намочаных шкарпэтак гаспадарчым мылам. Пасля гэтага іх трэба пакласці ў пакет і завязаць. У залежнасці ад забруджання шкарпэткі пакідаюць на час ад некалькіх гадзін да сутак. Потым мыюць як звычайна.

Але ёсць і больш арыгінальныя спосабы.

Вярнуць бель шкарпэткам дапаможа звычайная павараная соль. Для гэта трэба іх на пятнаццаць хвілін замачыць у растворы цёплай вады з соллю. Затым дастаць і памыць як звычайна рукамі або ў пральнай машыне.

Другім сродкам можа быць замочванне шкарпэтак у растворы борнай кіслаты (адна сталовая лыжка на літр вады). Праўда, у гэтым выпадку давядзецца пачакаць гадзіны дзве.

Калі няма пад рукою борнай кіслаты, то дапаможа воцат. Спатрэбіцца 150 мл 9% воцату на літр цёплай вады. Працягласць замочвання залежыць ад ступені забруджанасці. Можа спатрэбіцца некалькі гадзін. Воцат да таго ж мае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне, а таксама змякчае тканіну. У выніку шкарпэткі будуць прыемнымі навобмацак.

Яшчэ адным спосабам з'яўляецца замочванне шкарпэтак у растворы вады з свежа выціснутым сокам лімону. У шклянку выдушваецца сок двух лімонаў. Туды можна дадаць яшчэ 1 сталовую лыжку лімоннай кіслаты ў крышталях. Затым сок разбаўляецца дзвюма шклянкамі вады. Атрыманы раствор наносіцца на плямы. Тут спатрэбіцца пачакаць пару гадзін.

lemon juice сок лимона сок лімона
Фота: Getty Images

Калі плямы ўсё ж засталіся, то натрыце гэтыя месцы лімонам і трохі насыпце зверху соды. Можна спачатку прыгатаваць пасту, дадаўшы ў соду сок лімону. Лёгка патрыце іх рукамі і пакіньце на 15 хвілін (не больш!).

Соду можна выкарыстаць і асобна ад лімона. На адзін літр цёплай вады яе спатрэбіцца 2 сталовыя лыжкі. Замочваць рэкамендуецца цэлую ноч. Можна замачыць перад адыходам на працу. Вернецеся — памыеце.

Выратаваць шэрыя і пажоўклыя шкарпэткі дапаможа аспірын. На дзве шклянкі вады спатрэбіцца 5-8 таблетак. Замочваць рэкамендуюць паўгадзіны.

Агульныя рэкамендацыі. Перад замочваннем шкарпэтак звярніце ўвагу на тып тканіны. Шкарпэткі з воўны і сінтэтыкі далікатнейшыя за баваўняныя. Таму іх не рэкамендуецца замочваць на працяглы час і мыць у вадзе тэмпературай большай за 35-40%.

Калі вы ўжывалі воцат, то, каб пазбавіцца характэрнага паху, лепш дадаць падчас мыцця кандыцыянер для бялізны і сушыць шкарпэткі на свежым паветры.

Для павышэння эфектыўнасці мыцця рэкамендуецца пакласці ў барабан некалькі спецыяльных мячыкаў для мыцця. Падыдуць і мячы для тэнісу. Гэта забяспечыць дадатковае трэнне і дапаможа адмыць нават трывалыя забруджанні.

Чытайце яшчэ:

Дзесяць месцаў у ванным пакоі, якія вы, хутчэй за ўсё, прыбіраеце недастаткова добра

Хочаце лёгка і танна пачысціць мікрахвалёўку? Вось некалькі спосабаў

Дадайце соду ў пральную машыну — эфект вам спадабаецца

Гэты метад дапаможа вам зэканоміць на мыцці адзення. Ён вельмі просты

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера ўся ў чорным
    26.11.2023
    "З праблемай мыцця белых шкарпэтак сутыкаецца кожны."
    ну вось няпраўда - не кожны. няма белых шкарпэтак - няма праблем.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць