Кіно1212

Польшча для палякаў… і ліцвінаў! Выйшаў сатырычны серыял пра шляхту

Netflix выпусціў першы сезон серыяла «1670», які распавядае пра няпростае суіснаванне сям’і шляхціца і сялян у вёсцы. Пакуль у Беларусі выбудоўваецца выключна трагічная карціна мінулага пад прыгнётам польскіх паноў, у самой Польшчы, здаецца, не супраць пасмяяцца з саміх сябе. Але і нашы суайчыннікі, як выявілася, таксама ёсць сярод галоўных герояў серыяла.

Ян Павел Адамчэўскі са сваім шчаслівым сямействам. Кадр з серыяла

Сюжэт сатырычнага серыяла, знятага Мацеем Бухвальдам і Кардзіянам Кандзелам, развіваецца вакол сям’і шляхціца Яна Паўла Адамчэўскага (Барталамей Топа), які марыць стаць найвядомейшым Янам Паўлам у гісторыі Польшчы (спойлер: найвядомейшым Янам Паўлам стане Караль Вайтыла ў 1978 годзе). Пакуль што, акрамя шляхецкага гонару, пыхі і фанабэрыстасці, ён валодае толькі радавой вёскай Адамчыха. Дакладней, меншай яе часткай, бо калісьці большую частку прадаў шляхціцу Анджэю.

Ян Павел і яго сціплыя мары. Кадр з серыяла

У дасягненні яго мэтаў — стаць не менш як польскім каралём ці хоць бы адпомсціць ненавіснаму суседу — Яну Паўлу дапамагае ягоная сям’я: старэйшы сын і спадчыннік Станіслаў (Міхал Баліцкі), надзвычайны гультай, які тупіць у карцінкі з выявамі вяселля, малодшы сын Якуб (Міхал Сікорскі), крывадушны і сквапны святар, дачка Анэля (Марціна Бычкоўская), якая змагаецца супраць сярэднявечных забабонаў, і жонка Зоф’я (Катажына Херман), рэлігійная аскетка, якая, як выяўляецца, не супраць аддацца граху.

Серыя «Соймік» нагадае, чаму 1670 год стаў адлікам канца шляхецкай рэспублікі. Кадр з серыяла

А, ну і Багдан (Дабрамір Дымецкі), брат Зоф’і, бадзяжны гусар і польскі шавініст, якому сям’я ласкава дала прытулак у свірне побач з селянінам Мацеем (Кірыл Петручук). На няшчасце Багдана, Мацей — чужынец, які прыбыў у Адамчыху па праграме абмену сялянамі з Літвы і нагадвае яму, што Рэч Паспалітая для абодвух народаў. І гэты факт прымушае гусара часта самога сябе папраўляць, згадваючы і пра суседзяў. «Польшча для палякаў… і ліцвінаў!»

Ліцвін Мацей адзін з галоўных персанажаў серыяла. Кадр з серыяла

Спярша не зразумела, каго стваральнікі серыяла мелі на ўвазе пад ліцвінамі: ці то продкаў сучасных літоўцаў, ці то продкаў сучасных беларусаў. Але адзін факт, пра які мы хутка даведваемся, ставіць усё на свае месцы — ліцвін Мацей праваслаўнай веры.

І ён не пазбаўлены ліцвінскага патрыятызму: у свірне побач са штандарам Багдана, на якім намаляваны белы польскі арол, Мацей вешае намаляваную ад рукі Пагоню.

Мацей працуе памочнікам каваля і выпадкова знаёміцца з дачкой пана, якая не цураецца сялян і іхняй працы. Хлопец хутка разумее, што закаханы ў яе, а ён падабаецца ёй. Але ім не быць разам, бо яны розных саслоўяў — куды там селяніну, які жыве літаральна ў брудзе, да дочкі сармата, які п’е віно і ходзіць у шаўках? Тым больш што пан Адамчэўскі плануе дасягнуць палітычных вяршынь удалым шлюбам з сынам магната. Анэля ж чалавек будучыні і пратэстуе супраць варварскіх польскіх звычаяў, гвалту, палявання, засілля мужчын, несправядлівасці, звяртае ўвагу на кліматычныя змены, якія наступяць праз 380 гадоў.

Паненка Анэля, бадзяжны гусар Багдан і святар Якуб. Кадр з серыяла
Ненавісны сусед Анджэй, уладальнік большай часткі Адамчыхі. Кадр з серыяла

У духу псеўдадакументалістыкі персанажам даецца слова выказвацца пра свае думкі на камеру. Усе персанажы, нават другасныя, у серыяле атрымаліся досыць каларытнымі і запамінальнымі. Што яўрэй-карчмар, які засмучаны тым, што ён настолькі нікчэмны, што субраты не бяруць яго ні ў якія змовы. Што селянін Войцех, якога часам закліньвае на жаданні паўстаць і пазабіваць усіх паноў.

Жудасная жонка пана Зоф'я, пры паказе якой замірае нават музыка, на праўдзе страсная жанчына. Кадр з серыяла

Польскія кінакрытыкі ахарактырызавалі серыял як гібрыд рамана Генрыка Сянкевіча і серыяла «Офіс». І сапраўды, кожная серыя знаёміць нас з рэаліямі XVII стагоддзя, вядомымі намі па школьных падручніках і гістарычных раманах, у якія лоўка і смешна ўплеценыя праблемы сучаснага грамадства — сацсеткі, гомасексуальнасць, культурная апрапарыяцыя, эміграцыя, палітычныя гульні. А большасць бедаў, як звычайна бывае ў сучасным офісе, ідуць ад неразумнага, але ініцыятыўнага «кіраўніцтва». 

Пан абсалютна глухі да праблем сваіх сялян. Зрабіць нешта добрае ён можа толькі на зло суседу. Кадр з серыяла

Для дыскрэдытацыі ўсёй пальшчызны серыял быццам бы робіць у разы больш, чым уся беларуская прапаганда са сваім змаганнем з помнікамі, могілкамі і вершамі, з выкрывальніцкімі фільмамі кшталту «На іншым беразе».

Робіць, таму што польскае грамадства дарасло да таго, каб бязлітасна, але справядліва смяяцца з уласных «нацыянальных заган», а не рабіць з сябе вечна пакрыўджаную і непаразумелую ахвяру — так, усё было, так, гэта таксама мы. І робяць палякі гэта вельмі таленавіта і яскрава.

Знаёмыя дэпрэсіўныя вясковыя пейзажы. Кадр з серыяла

Па-майстэрску зняты гратэскны свет польскай вёскі здзіўляе багаццем абстаноўкі, вобразаў, адсылак да гісторыі і сучаснага мастацтва. Нехта скажа, што, не разумеючы сучасных рэалій Польшчы, немагчыма счытаць усіх жартаў, закладзеных у стужцы. Але насамрэч серыял атрымаўся самадастатковым і будзе смешным для любога, якую б ступень пагружанасці ў польскія праблемы і агульнае гістарычнае мінулае глядач не меў.

Восем серый глядзяцца на адным дыханні, і іх здаецца недастаткова. Хочацца бачыць яшчэ больш дурасці пана Яна Паўла, больш інтрыгаў і хітрыкаў Якуба, больш п’яных сялян, што валяюцца ў брудзе, больш заляцанняў Мацея да Анэлі.

Надзвычайная папулярнасць серыяла ў Польшчы і незавершанасць сюжэтнай лініі гаворыць пра тое, што мы ўрэшце ўсё гэта атрымаем у другім сезоне. І як знаць, можа ў новых серыях эмігрант-ліцвін зможа выбіцца ў людзі і заручыцца са шляхетнай паненкай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
Чытайце таксама:
Выйшаў беларускі серыял «Працэсы». Расказваем, чаго чакаць
Новы «Знахар», рымейк суперхіта 1980-х. Што ў ім?
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Каментары12

  • Chlop
    18.12.2023
    Есть ли перевод на рус/укр?
  • CV
    18.12.2023
    Chlop, на ўкраінскую ёсць на Нэтфліксе, на рускую калі толькі на торэнтах
  • Так
    18.12.2023
    На мове маскавітаў хіба не будзе агучкі, тым больш, калі такая тэматыка :D
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль кіроўца ў Мінску чакаў зялёнага сігналу, яму на машыну ўпаў святлафор1

Беларускі музычны гурт выпусціў футбольныя майкі са сваім лагатыпам ФОТЫ3

Францыя пачала выводзіць свае войскі з Сенегала. Яе ўплывы ў Афрыцы ўсё меншаюць

У Беларусі могуць з'явіцца агульныя нумарныя знакі без прывязкі да рэгіёну3

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі2

Беларуская доктарка раптоўна даведалася, што «працуе» псіхолагам у медцэнтры ў Расіі2

Каля Ракава пад дрэвам знайшлі пенсіянера

Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам2

У Беларусь вярнуліся журавы і шпакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны19

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць