Кіно

Наступны за Віні-Пухам. Мікі Маус таксама становіцца фільмам жахаў

Гэта Мікі, але не такі, якім вы яго бачылі раней. Трэйлер фільма жахаў з удзелам забойцы ў масцы Мікі Мауса выйшаў 1 студзеня — у дзень, калі ў ЗША скончыўся тэрмін дзеяння аўтарскіх правоў Дыснея на раннія версіі гэтага мультыплікацыйнага персанажа.

Фота: Mickey Mouse Trap

1 студзеня 2024 года мульт-герой Уолта Дыснея Мікі Маус стаў грамадскім здабыткам. Згодна з заканадаўствам ЗША аб аўтарскім праве, манаполія на персанажаў можа захоўвацца на працягу 95 гадоў.

Рэжысёр Джэймі Бейлі і яго каманда скарысталіся новымі правіламі і ўжо 1 студзеня 2024 года выпусцілі трэйлер да свайго новага малабюджэтнага фільма жахаў «Пастка Мікі» (змяшчае сцэны гвалту), піша Бі-бі-сі.

У стужцы дзяўчаты ладзяць вечарынку на дзень нараджэння, але сітуацыя хутка змяняецца, калі на іх нападае забойца з нажом у касцюме Мікі.

Распавядаючы пра свой малабюджэтны фільм, рэжысёр Бейлі патлумачыў: «Мы проста хацелі павесяліцца. Бо гэта Мікі Маус з «Параходзіка Вілі» забівае людзей. Гэта смешна. Мы працавалі над гэтым і атрымлівалі задавальненне, і я думаю, гэта відаць».

Чакаецца, што фільм выйдзе ў сакавіку гэтага года.

Акрамя таго, 1 студзеня выйшаў трэйлер новай відэагульні — таксама з удзелам версіі Мікі 1928 года.

Студыя Nightmare Forge анансавала хорар-гульню пад назвай Infestation 88. У ёй геймеры павінны ўзяць на сябе ролю дэзінфектараў і змагацца з загадкавым «заражэннем» — знаходзіць і знішчаць гнёзды дэманічных грызуноў.

У пачатку трэйлера чуваць, як мужчынскі голас нервова кажа: «Я думаў, што гэта проста грызуны, але тут ёсць яшчэ сёе-тое».

Затым на экране з'яўляецца велізарны запырсканы крывёю Мікі, а вакол яго ходзяць мышы.

Пра тое, які лёс можа чакаць «безабароннае» з пункту гледжання аўтарскіх правоў мышаня, можна меркаваць па Віні-Пуху.

Неўзабаве пасля таго, як у мінулым годзе скончыўся капірайт на кнігу Мілна, Віні і яго сябар Пятачок з'явіліся ў фільме-страшылцы «Віні-Пух: кроў і мёд», дзе медзведзяня з парасём ператварыліся ў крыважэрных забойцаў і тэрарызуюць Крыстафера Робіна і яго прыяцеляў, што заблукалі ў зачараваным лесе.

«Віні-Пух: кроў і мёд» трапіў у спіс найгоршых кінапраектаў усіх часоў па версіі партала Rotten Tomatoes.

Аднак Мікі абаронены лепш. Ён застаецца таварным і карпаратыўным знакам кампаніі Disney і ідэнтыфікатарам яе брэнда, а закон забараняе любое выкарыстанне такога персанажа, якое можа ўвесці ў зман спажыўцоў.

Кампанія Disney сцвярджае, што і ў далейшым будзе ўважліва сачыць за тым, як выкарыстоўваюць яе самага знакамітага персанажа. «Мікі працягне граць ролю глабальнага пасланца кампаніі Уолта Дыснея ў нашых гісторыях, парках забаў і таварах, а мы, вядома, і далей будзем абараняць аўтарскія правы на пазнейшыя версіі Мікі Маўса і іншыя матэрыялы, абароненыя капірайтам», — гаворыцца ў заяве кампаніі Disney.

Зрэшты, як лічыць прафесар права з Універсітэта Паўднёвага Ілінойса Цві Розен, вырашаць, што можна і што нельга рабіць са знакамітымі персанажамі, урэшце, будзе суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць