Вайна99

УСУ нанеслі ўдар па Севастопалі і Еўпаторыі

У часова акупаваным расіянамі Крыме 4 студзеня пад вечар з'явіліся паведамленні пра выбухі ў Севастопалі і Еўпаторыі. Расійскае Мінабароны заявіла, што сілы ягонага СПА нібыта знішчылі над паўвостравам 10 ракет.

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікола Аляшчук паведаміў у тэлеграме, што гэтыя выбухі — вынікі ўкраінскай спецаперацыі:

«2 студзеня Міністэрства хлусні РФ адсправаздачылася аб паражэнні расійскімі ракетамі «бункера з намеснікам галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага і яшчэ дзевяццю генераламі УСУ». Прывітанне акупантам у Крыме! Чакаю ад варожай прапаганды такой жа эпічнай справаздачы і з Севастопаля ды Еўпаторыі 4 студзеня і які ўжо раз дзякую пілотам Паветраных сіл і ўсім, хто планаваў аперацыю, за бездакорную баявую працу!»

У сваю чаргу кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопаля Міхаіл Разважаеў назваў атаку на горад «самай масіраванай за апошні час».

Мясцовы рэсурс «Крымскі вецер» са спасылкай на сваю крыніцу піша, што ў раён сяла Уютнае Сакскага раёна паехала шмат машын хуткай дапамогі. Сцвярджаецца, што быў прылёт у вайсковую часць СПА, якая там размяшчаецца.

Каментары9

  • Тм
    04.01.2024
    Он, а типа в ВОВ все добровольцами были? Подавляющее большинство было мобилизовано. Кто выжил, потом гордые ходили- Родину защитили…
  • Ну і афэлак ты
    04.01.2024
    Он, свае нікі “я” і “афэлак” ужо засвяціў, таму вырашыў пад новым пісаць рашысцкае лайно?
  • Афэлку
    04.01.2024
    Ну і афэлак ты, пушига, дjубре

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць