«Купляла Патрона, а выйшаў снарад». Дзяўчына купіла сабаку па аб'яве, але нешта пайшло не так
Тыктокерка з Украіны купіла па аб’яве на OLX шчаня пароды джэк-расэл-тэрʼер. Але неўзабаве шчаня пачало расці, і з кожным месяцам рабілася ўсё больш падобным да сабак пароды стаф.
Дзяўчына прызналася, што жывёліна не мела дакументаў аб паходжанні, ды і знаёмыя адразу казалі, што гэта не джэк-расэл. Сабака тым часам усё рос і рос.
Аднак пра такі паварот лёсу гаспадыня не шкадуе, а пра свайго сабаку кажа «27 кілаграмаў бязмежнай любові ды шчасця».
Каментары