Грамадства1818

Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі дыпламатычных місій у Варшаве. Спіс удзельнікаў сустрэчы ўражвае

На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі прадстаўнікі каля 35 краін. У тым ліку дыпламаты Арменіі, Аргенціны, Чылі, а таксама Украіны.

На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі прадстаўнікі каля 35 краін. Фота: прэс-служба палітыка

Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Вольга Гарбунова, Аліна Коўшык правялі брыфінг для дыпламатаў, якія знаходзяцца ў Варшаве. Брыфінг прайшоў у пасольстве Канады.

Ціханоўская расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, асабліва пра тых, каго трымаюць у рэжыме інкамунікада, і заклікала да больш рашучых дзеянняў для іх вызвалення з прыцягненнем міжнародных арганізацый, паведамляе прэс-служба палітыка.

Ціханоўская папрасіла трымаць Беларусь на парадку дня і не дазволіць Расіі паглынуць Беларусь. Яна ўзняла пытанне еўрапейскай будучыні для Беларусі, а таксама тое, што для беларусаў вельмі важна бачыць пазітыўную альтэрнатыву «рускаму свету».

Ціханоўская заклікала актывізаваць міжнародныя механізмы па прыцягненні рэжыму да адказнасці.

Таксама яна папрасіла ўсе краіны спрасціць працэдуры легалізацыі беларусаў: выдачу віз, дазволаў на жыхарства, статусу міжнароднай абароны. Яна таксама расказала пра новыя беларускія пашпарты.

Падчас дыскусіі слова ўзялі паслы Германіі, Швецыі, іншых краін. Пытанні ў асноўным тычыліся знаходжання беларусаў за мяжой, новага пашпарта, сітуацыі ў Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі паслы Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Літвы, Украіны, а таксама Арменіі, Аргенціны, Чылі, змены ў якіх цяпер прыцягваюць увагу свету.

Асобна Ціханоўская правяла сустрэчу з канадскім паслом, на якой абмеркавалі магчымы візіт у Атаву, падтрымку грамадзянскай супольнасці і інструменты ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці.

Каментары18

  • І што?
    11.01.2024
    Які прок? Хоць з Папай Рымскім, покуль займаецца балабольствам - ніякіх зруаў ня будзе. Дзе нацыяналізацыя беларускай маёмасьці? Дзе замарожаныя сродкі ў Еўрапейскіх-амерыканскіх банках. Света можа хопіць народ за лахоў трымаць? За тры гады акрамя балабольства як ад Лукі, зроблены тодькі Офіс у Вільні і то за чужы кошт.
  • Клас
    11.01.2024
    Я так разумею галоўны вынік візіта - фота
  • Алек. Ру
    11.01.2024
    Затое няма расейскіх губернатарау́ іафрыканцау́😃😃😃😃😃😃😃

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць