Усяго патроху1010

6 наіўных пытанняў пра хрысціянскую традыцыю шанавання мошчаў

Час ад часу ў навінах згадваюць традыцыю шанавання мошчаў. Але адкуль яна ўзнікла, навошта маліцца целам нябожчыкаў (а дакладней, іх часткам) і ці наогул тыя мошчы сапраўдныя? Адказваем на гэтыя пытанні.

Меркаваныя мошчы святога Валянціна ў грэкакаталіцкім храме ў Самборы, Украіна. Фота: commons.wikimedia.org

Што такое мошчы?

Гэта парэшткі людзей, якія пасля смерці былі прызнаныя святымі. Феномен шанавання мошчаў існуе ў праваслаўнай і каталіцкай цэрквах, а таксама ў шэрагу меншых па памеры хрысціянскіх юрысдыкцыях — напрыклад, у англіканстве.

Ёсць меркаванне, што мошчы абавязкова павінны быць нятленнымі, то-бок цела нябожчыка мусіць выглядаць так, быццам ён толькі што памёр. Нятленнасць мошчаў насамрэч успрымаецца ў хрысціянстве як цуд, але на сёння большасць парэшткаў святых — гэта хутчэй косткі, а не нятленныя целы, ці часткова нятленныя парэшткі.

Да таго ж, пад нятленнасцю часта разумеюць муміфікаванасць цела — тканкі такіх парэшткаў збольшага захоўваюцца, але пры гэтым з іх выпараецца вада. Муміфікацыя можа адбывацца праз натуральныя прычыны — напрыклад, нізкая тэмпература ці спякотнае і сухое паветра перашкаджаюць працэсу гніення. Сярод целаў у такім стане хапае парэшткаў людзей, не прызнаных святымі, тым больш што часам такая муміфікацыя мае масавы характар, а казаць пра масавую святасць складана.

Але ёсць яшчэ адзін крытэр шанавання мошчаў — цуды, што адбываюцца ад іх (напрыклад, праз малітву святому ля мошчаў ці дотык да іх). Нярэдка ў гісторыі святога (адпаведна, і яго мошчаў) цяжка аддзяліць праўду ад традыцыі, выдумкі, палітычнай мэтазгоднасці і мноства іншых абставінаў. Напрыклад, як ставіцца да мошчаў святога Іллі Пячэрскага, якога лічаць прататыпам таго самага Іллі Мурамца?

Навошта іх увогуле шанаваць?

Ідэю пра абавязковае шанаванне мошчаў зацвердзілі ў 787 годзе на Другім Нікейскім саборы (сабранні праваслаўных іерархаў). Па тым каноне ўсё вельмі строга: епіскапы і святары, што не згодныя з шанаваннем мошчаў, за гэта мусяць пазбавіцца сану, а звычайных вернікаў за такое трэба адлучаць ад царквы. Праўда, як гэта часта бывае ў праваслаўных канонах, іх строгасць кампенсуецца неабавязковасцю выканання.

Ёсць вельмі шмат багаслоўскіх выказванняў наконт таго, за што ж варта шанаваць мошчы. Калі коратка, то прынцып наступны: цела святога — гэта быццам крыніца божай ласкі, і праз іх Бог робіць цуды ці іншым чынам спрыяе таму, хто шануе гэтыя мошчы. А калі чалавек звяртаецца з малітвай да святога, каму належаць мошчы, той можа папрасіць за гэтага чалавека ў Бога — і тады, калі просьбу малітоўніка агучвае нехта «больш аўтарытэтны», чым ён сам, гэта мусіць спрыяць яе задавальненню.

Навошта дзяліць мошчы на часткі?

Для таго, каб божая ласка ў іх стала даступнай як мага большай колькасці людзей. Напрыклад, яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства было прынята служыць літургію на магілах мучанікаў. Гэтая традыцыя ў змененым выглядзе дайшла да нас, і цяпер у кожным праваслаўным храме ёсць мошчы: яны альбо ляжаць у каўчэжыку пад прастолам (стол, на якім адбываецца цэнтральная падзея Літургіі, то-бок Еўхарыстыя), або ўкладаюцца ў антымінс — кавалак тканіны, абавязковы для здзяйснення Літургіі. Напэўна, было б цяжка захоўваць гэтую традыцыю, калі б для кожнага храма патрабавалася асобнае цела святога. Ды і больш магчымасцей для звычайнага пакланення машчам, калі можна іх «размеркаваць», а не захоўваць у адным месцы.

Можна падазраваць і яшчэ адну прычыну таго, што склалася традыцыя падзяляць мошчы. Цягам часу парэшткі святых сталі не толькі духоўнай, але і шмат для каго матэрыяльнай каштоўнасцю. Толькі ўявіце: напрыклад, мошчы святога Іаана Залатавуста цяпер захоўваюцца ў Стамбуле, але іх часцінкі ёсць у розных краінах свету. Да прыкладу, у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы ёсць меркаваная галава Залатавуста. І калі праваслаўны вернік хоча памаліцца гэтаму святому, паказаць сваю адданасць, ён можа не ехаць у Стамбул, а прыйсці ў маскоўскую царкву, а заадно і пакінуць там трохі грошай на свечкі ды запіскі.

Выкажам здагадку, што храм, багаты на рэліквіі накшталт мошчаў ды каштоўных абразоў, будзе лічыцца больш прэстыжным, чым звычайная цэркаўка з белымі сценамі і простым іканастасам. Простаму верніку, напэўна, вялікай розніцы не будзе. А вось, да прыкладу, заможны праваслаўны мецэнат, якіх цяпер багата ў Расіі, хутчэй панясе свае грошы туды, дзе яго візіт будзе найбольш гучны і надасць яму больш аўтарытэта.

Чакайце, але гэта цела нябожчыка. Як можна шанаваць яго ці нават яго кавалкі?

Зноў жа: у багаслоўі прынята шанаваць не цела само па сабе, а парэшткі святога праз тую божую ласку, якая праз іх здзяйсняецца. Лічыцца, што гэтая сіла не змяншаецца, нават калі мошчы дзеляць на часткі. Вядома, кожны чалавек разумее дагматы па-свойму, і, магчыма, хтосьці з вернікаў (ці нават святароў) гэта не ўсведамляе, але даводзіцца лічыць гэта іх адказнасцю.

А чаму мошчы возяць па свеце?

Каб як мага больш людзей магло дакрануцца да святыні, але і тут можна знайсці таемныя сэнсы. Вы калі-небудзь бачылі, як праходзіць шанаванне такіх прывезеных святыняў у расійскім праваслаўі? Акрамя чэргаў вернікаў, якія жадаюць наблізіцца да рэліквіі, у такіх месцах з'яўляюцца яшчэ і кіёскі ды просьбіты рознага кшталту: ахвяруйце на храм, калі ласка, напішыце запісачку ці набудзьце свечку, вось таннае масліца з Ерусаліма і г.д. Уяўляеце, якія гэта можа прыносіць прыбыткі?

Ці ўсе мошчы сапраўдныя?

Існуе багата дакументаў, якія быццам мусяць даказваць сапраўднасць рэліквій, у тым ліку мошчаў. Але давайце глядзець на сітуацыю прасцей. Калі гаворка пра парэшткі самых знакамітых святых накшталт таго ж Іаана Залатавуста, гэтым парэшткам стагоддзі, а ў некаторых выпадках і больш за тысячу гадоў, не кожная папера столькі перажыве. За гэтыя гады па Еўропе пракаціліся сотні войнаў і міжусобіц, дзейнічалі махляры, ды і проста камусьці магло быць цікава атрымаць сабе святыню — калі не ў храм, то для хатняй малітвы. Дык ці можна ў такой сітуацыі дзівіцца расказам пра некалькі «камплектаў» мошчаў аднаго і таго ж святога?

Калі камусьці важна ўшанаваць мошчы і няма спосабу высветліць, ці яны сапраўдныя, відаць, важней сапраўднасць пачуццяў таго ці іншага верніка. Але і не варта забываць, што для кагосьці мошчы могуць стаць крыніцай выключна матэрыяльнага дабрабыту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Ці можна прадаваць царкоўныя рэліквіі? Меркаванні святара, рэлігіязнаўцы і прававыя рэаліі

Праз сто гадоў на расійскім аўкцыёне ўсплыла рэліквія з мінскага кафедральнага сабора

Мошчы італьянскага святога знайшлі ў касцёле пад Баранавічамі. Верагодна, яны там захоўваліся з XVII стагоддзя

Каментары10

  • Фараон
    11.02.2024
    "Рэлігія - опіум народаў".

    Дарэчы, камунізм - тыповая рэлігія. Прарокі-святапісцы Маркс, Энгельс і Ленін (чые талмуды амаль ніхто не чытае і тым больш не разумее), абяцанкі камуністычнага раю "калі-небудзь у будучыні", крыжовыя паходы ў Польшчу і Фінляндыю, інквізіцыя НКУС, нават мошчы "прарока" дагэтуль у маўзалеі ляжаць.
  • Абармот
    11.02.2024
    Смотрю на эти мощи и думаю, что 0 мотивации вести жизнь праведную. Потому что стараешься быть хорошим человеком, делать какие-то правильные вещи, возможно, лишаешь себя чего-то - а после смерти тебя расчленят на сувениры. Я, конечно, люблю путешествовать, но не так, чтоб голова в одном месте, а рука в другом.
  • ImBeer
    11.02.2024
    Gorliwy Litwin, не згушчайце фарбы. Іншыя версіі ёсьць ? Вазьміце за аснову матывацыю.

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Цяжарную мінчанку затрымалі на мяжы пры вяртанні з Літвы за абразу Кубракова16

Прадстаўнік МЗС Беларусі сустрэўся з тэрарыстам са спісу КДБ16

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах22

Ярмошына расказала, як апазіцыя нібыта спрабавала яе падкупіць11

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў2

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні8

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза2

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы6

Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →