Здарэнні

«Здаецца, за жыццё ён нават не змагаўся». У Браслаўскім раёне хлопец праваліўся пад лёд і патануў

Ратавальнікі Браслаўскай раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах раніцай 28 студзеня каля аграгарадка Богіна дасталі са дна возера цела загінулага 31-гадовага мужчыны. Хлопец праваліўся пад лёд і патануў.

Загінулы — мясцовы жыхар. 31 год яму споўнілася 10 дзён таму, 19 студзеня, піша kraj.by.

Старшыня Браслаўскай раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Андрэй Ахрамовіч распавёў:

— Там цэлая града азёр. Возера Багінскае каля аграгарадка. Зразаючы шлях, зімой мясцовыя жыхары пераходзяць возера па лёдзе. Ёсць мост. Ён далекавата, таму людзі ўсё роўна ходзяць праз возера. Хлопец — мясцовы жыхар. Ён знік яшчэ ў пятніцу, 26 студзеня, але заявілі пра яго знікненне толькі на наступны дзень, у суботу, 27 студзеня. З дзяжурнай часткі міліцыі ў суботу патэлефанавалі а 22:19.

У цёмны час сутак мы не працуем на вадзе, таму адправіліся на Багінскае раніцай у нядзелю, 28 студзеня. Адліга, якая стаіць у апошнія дні, падмыла лёд, на возеры з'явіліся праталіны. У адну з іх гэты хлопец і праваліўся.

Па словах Андрэя Ахрамовіча, трагедыя здарылася на адлегласці прыкладна 70 метраў ад берага. Менавіта такі шлях малады чалавек не паспеў пераадолець да выратавальнай зямлі. Глыбіня возера ў месцы, дзе ён праваліўся пад лёд, недзе 4,5-5 метраў.

— Цела ляжала на дне. Мы яго дасталі прыкладна ў 10:20. Звычайна ў такіх выпадках на месцы ўтаплення лёд абламаны. Чалавек, які тоне, змагаецца за жыццё, хапаецца за лёд і імкнецца выбрацца з вады. Тут жа была проста лунка. Гэта паказвае, што хлопец праваліўся і каменем пайшоў на дно. Падобна на тое, што па нейкіх прычынах за жыццё ён нават не змагаўся, — адзначыў Андрэй Ахрамовіч.

Афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская пацвердзіла факт трагедыі. Хлопец знаходзіўся на возеры разам з таварышам. Позна вечарам гэтага дня ён адзін пайшоў дадому. 27 студзеня не выходзіў на сувязь, і сястра падняла трывогу. Жанчына звярнулася да таварыша, з якім быў яе брат, аднак той сказаў, што яго сябар пайшоў дадому з возера тым жа вечарам.

Праверку па факце гібелі чалавека праводзіць Следчы камітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць