Свет1717

Ізраільцяне забілі трох баевікоў ХАМАС у шпіталі на палесцінскай тэрыторыі

Салдаты Арміі абароны Ізраіля праніклі ў шпіталь Ібн-Сіна ў горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан і сарвалі атаку, якая планавалася баевікамі ХАМАС. Пра гэта гаворыцца ў заяве ізраільскага войска — ЦАХАЛ.

Міністр нацыянальнай бяспекі Ізраіля Ітамар Бэн-Гвір апублікаваў у сваіх сацсетках відэа, на якім выяўлена, як ізраільскія вайскоўцы дзейнічаюць у шпіталі пад выглядам медыцынскага персаналу, арабскіх жанчын і пацыентаў. Гэтыя кадры, як удакладняе выданне The Times of Israel, першапачаткова з'явіліся ў палесцінскіх СМІ.

У выніку ізраільцянам удалося забіць трох баевікоў ХАМАС, якія знаходзіліся ў гэтым шпіталі. Адзін з забітых, як паведамляе ЦАХАЛ, — 27-гадовы Мухамад Джаламана, які быў на сувязі са штаб-кватэрай ХАМАС за мяжой і перадаваў тэрарыстам зброю. Вайскоўцы сцвярджаюць, што ён планаваў атаку «найбліжэйшым часам».

Яшчэ двое — браты Мухамад і Басэль Азаві. Першы ўдзельнічаў у нападах на ізраільскія сілы ў гэтым раёне, а другі быў чальцом тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад», гаворыцца ў заяве ЦАХАЛ.

Па даных палесцінскіх СМІ, якія цытуе The Times of Israel, уся аперацыя заняла не больш за дзесяць хвілін: каля 5:30 раніцы вайскоўцы ўвайшлі ў бальніцу, і, падняўшыся на трэці паверх, застрэлілі баевікоў са зброі з глушыцелямі.

ЦАХАЛ адзначыў, што баевікі ХАМАС рэгулярна хаваюцца ў шпіталях і выкарыстоўваюць іх у якасці базы для тэрарыстычнай дзейнасці.

Каментары17

  • бабруйчанін
    30.01.2024
    Бен Гвір евркурд з Іраку у Цахале ні служыу .Даведка..присоединился к молодёжному движению ещё более радикальной партии Ках (позже — Кахане Хай), которая в 1994 г. была внесена в список террористических организаций и запрещена сначала в Израиле, а затем в Евросоюзе] и США[ Пасля абрання Нетаньяха-Мілкоускага і падобных Гвірау ціСмотрічау У Ізраіля і асабіста у Нетаньяху ні было кантактау з Штатамі на вышэйшам узроуні да 7 кастрычніка
    Тэрарэстычны акт на Западнам Беразе Іарадана якой практыкавалі раней масад і карацельныя аперацыі цахала .Мяркую гєта ні выпадкова бен гвіры спрабуюць зарваць перамовы аб вызваленні " закладнікау" і переміріі на гєты тэрмін
  • xyz
    30.01.2024
    Малайцы!
  • Задралі са сваёй саўковай калькай ў беларускай мове
    30.01.2024
    НН, а можа зьменіце свой стыль з "насілавікоўскага" ды больш ня будзеце ўжываць прыметнік "бліскучая" у дачыненьні да гвалтоўных дзеяньняў?

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

«Я папрасіла сваю сястру раздрукаваць фотаздымкі з майго акаўнта і прыслаць мне ў калонію». Ларыса Шчыракова расказвае пра фотасесіі ў этнастылі1

У Беларусі запрацаваў медпартал. Зараз звесткі сваёй медыцынскай карты можна праглядаць анлайн7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне15

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць