Свет44

У нападзе на Ізраіль удзельнічала 190 супрацоўнікаў ААН — зліты дакумент разведкі

Агенцтва Reuters атрымала доступ да закрытай справаздачы разведкі Ізраіля, дзе напісана пра ўдзел у нападзе ХАМАС на Ізраіль каля 200 супрацоўнікаў агенцтва ААН па справах палесцінскіх бежанцаў (UNRWA, ці БАДАР). Згодна з дакументам, некаторыя супрацоўнікі былі непасрэдна ў шэрагах баевікоў.

Палесцінская жанчына з шалікам з эмблемай ХАМАС на фоне офіса Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA, ці БАДАР). Фота: Khalil Hamra / AP

Як сказана ў матэрыялах афіцыйнага расследавання Ізраіля, здабытых разведкай, у поўнамаштабным нападзе на краіну 7 кастрычніка мінулага года ўдзельнічалі як мінімум 190 супрацоўнікаў БАДАР, частка з якіх была непасрэдна ў шэрагах баевікоў тэрарыстычных груповак ХАМАС і Ісламскага Джыхада.

Закрыты дакумент быў перададзены агенцтву Reuters крыніцай на ўмовах ананімнасці з адзнакай, што гэтыя матэрыялы ўжо былі перададзеныя ЗША Ізраілем і паўплывалі на рашэнне цэлага шэрагу краін Захаду спыніць фінансаванне БАДАР. 

У дакуменце асобна пазначаныя 11 супрацоўнікаў БАДАР, якія з'яўляюцца настаўнікамі і сацыяльнымі работнікамі. У справаздачы ёсць іх фатаграфіі.

  • Адзін з іх працаваў у школе і дапамагаў сыну ў выкраданні мірнай жыхаркі падчас нападу на Ізраіль.
  • Іншы супрацоўнік БАДАР абвінавачваецца ў перавозцы трупа афіцэра ізраільскага войска, а таксама каардынацыі перамяшчэння тэхнікі баевікоў і размеркавання паміж імі зброі.
  • Яшчэ адзін быў заўважаны ў ізраільскім паселішчы (кібуцы) Беэры, дзе быў забіты кожны дзясяты мірны жыхар.

Акрамя гэтага, паводле ізраільскай разведкі, адзін з супрацоўнікаў БАДАР удзельнічаў у разні на музычным фестывалі ў Рэіме, дзе былі забітыя і закатаваныя больш за 360 чалавек, перадае Reuters.

Нагадаем, што выяўленне афіцыйным расследаваннем у Ізраілі фактаў удзелу супрацоўнікаў БАДАР у нападзе на краіну выклікала вялікі і сур'ёзны скандал вакол ААН. 

Такія краіны, як ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Францыя, Германія, Італія, Фінляндыя, Нідэрланды, Японія і Аўстралія цалкам спынілі фінансаванне БАДАР, што пагражае арганізацыі калапсам.

У адказ на выстаўленыя абвінавачванні кіраўніцтва БАДАР адразу абвясціла, што разрывае кантракты з супрацоўнікамі, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Пры гэтым яно адзначыла, што «шакаванае масавым прыпыненнем фінансавання ўсёй арганізацыі толькі з-за дзеянняў некаторых яе членаў».

На думку БАДАР, яе фінансавы байкот можа прывесці да непапраўных ахвяр сярод палесцінскага мірнага насельніцтва ва ўмовах ваеннай аперацыі Ізраіля ў Газе. Арганізацыя заявіла, што спрабуе забяспечыць гуманітарнай дапамогай прыкладна 1,7 мільёнаў палесцінцаў — амаль тры чвэрці насельніцтва ўсёй Газы.

Каментары4

  • Разагнаць
    29.01.2024
    "Усе ў сад!"
  • Габрэй
    29.01.2024
    Гэтых тэрарыстаў яшчэ не разагналі?
  • За Свабоду!
    30.01.2024
    Воля, ідзі адсюль антысеміцкі бот, тут фашыстам не падаюць, ні рускамірскім, ні антысеміцкім.

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць