Грамадства88

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Калі ў вас яшчэ застаецца кропля надзеі, што дэпутатаў у Беларусі выбіраюць, а не прызначаюць, то назаўсёды выкіньце з галавы гэту ілюзію. Ад выбарцаў не залежыць абсалютна нічога, за іх усю працу зрабіла лукашэнкаўская вертыкаль. Як адбываецца працэс адбору патрэбных асобаў, «Нашай Ніве» расказалі два былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Адзін з іх цяпер жыве за мяжой, але не хоча раскрываць сваю асобу. Назавем іх А. і М. Іх расповед — жахлівае сведчанне таго, як дыктатура паралізуе грамадства. 

Беларускі дзяржаўны цырк

«Спачатку райвыканкамы выбіраюць кандыдатаў на свае акругі — я трапіў менавіта так. Старшыня райвыканкама сыходзіць з простай логікі. Альбо трэба кагосьці прасунуць, каб ён потым пра цябе ўспомніў. Альбо наадварот, ад кагосьці трэба пазбавіцца, каб не рабіць канфліктаў у раёне, калі не складваюцца адносіны. І таму ўзнікае прапанова: я цябе рухаю туды, а ты мне тут не замінай. На гэтым разыходзімся», — расказвае былы дэпутат А.

Адначасова з гэтым падаецца і кандыдатура асноўнага канкурэнта. Але ўсе ведаюць, што ён нікуды не пройдзе — яго таксама адбірае райвыканкам.

Навошта ўдзел у гэтым цырку таму кандыдату, хто ўсё адно прайграе?

«Хоць ён і спарынг-партнёр без перспектывы, для яго гэта ўсё роўна добра — ён жа прайшоў усе праверкі. Яго праверылі КДБ, КДК, іншыя органы — без гэтага не трапіш нават у спарынг-партнёры, асабліва цяпер, як я разумею, калі правяраюць нават жонак дзяцей, не кажучы пра саміх дзяцей. І гэта азначае, што чалавек паўсюль лаяльны і чысты. Пасля ролі на выбарах ён усё роўна недзе атрымае прамоцыю па рабоце, ён такім чынам трапляе ў лігу вышэйшую, чым у якой быў да таго», — дзеліцца інфармацыяй экс-дэпутат А.

Пасля стартавага адбору спісы падаюцца ў абласны выканкам на ўзгадненне да губернатара. На гэтым этапе магчымыя карэкціроўкі.

«Таму што заўсёды ёсць губернатар, а ёсць памочнік Лукашэнкі па вобласці. Ён таксама можа ўносіць свае кандыдатуры ў спіс, праз яго таксама могуць спрабаваць у гэты спіс трапіць. Напрыклад, тыя, у каго з ім адносіны, ягоныя кадры. Калі такія ёсць, то памочнік Лукашэнкі і губернатар, як правіла, дамаўляюцца паміж сабой, каб не сварыцца. Каб быў парытэт кандыдатур. Адны па лініі памочніка — але іх заўжды менш, — а другія па лініі аблвыканкама», — дадае экс-дэпутат М., які выехаў з Беларусі.

Як і ў любой бюракратычнай сітуацыі, бываюць выключэнні. Напрыклад, калі нейкі уплывовы чалавек вырашае абысці працэдуры і папрасіцца ў дэпутаты наўпрост у Лукашэнкі.

«Гэта зусім экстравагантныя выпадкі, якія псуюць усе карты, але здараецца і такое. Чалавек піша Лукашэнку: прашу аказаць мне давер, дазволіць. І той пагаджаецца з лістом. І тады гэты чалавек прыносіць рашэнне Лукашэнкі, і даводзіцца пераігрываць ўсё, пра што дамовіліся губернатар з памочнікам. Але такое бывае, як я ведаю, нячаста», — кажа экс-дэпутат А.

Наступная стадыя — праверка спісаў у Адміністрацыі Лукашэнкі. За яе адказвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі. Ён узгадняе усё, што прыйшло з абласцей, але павінен улічыць і квоты сілавых ведамстваў.

«У маёй кадэнцыі было па тры чалавекі ад КДБ і ад МУС. Звычайна ў Палату адпраўлялі генералаў і палкоўнікаў, якія ўжо сышлі з дыстанцыі, але якім міністр лічыў патрэбным зрабіць прыемнае. Таму што калі ён не стане запаўняць квоту, то запоўняць іншыя ведамствы. Калі гаворка пра заход на другі тэрмін у палаце, то прапановы ўносіць кіраўнік парламента. У яго таксама свая квота. Цяпер, я думаю, і Качанава цалкам можа прапанаваць сваіх», — расказвае экс-дэпутат М.

Фінальны этап — зацвярджэнне спісаў будучых дэпутатаў непасрэдна Лукашэнкам. Нашы суразмоўцы лічаць, што ён правярае дакументы даволі фармальна. Яны не чулі, каб некага заварочвалі пасля гэтай працэдуры. 

«Лукашэнка вырашае прынцыповыя для сябе рэчы: хто будзе кіраўніком парламента, хто будзе кіраўнікамі камісій, хто будзе намеснікамі кіраўнікоў камісій. Вось гэта вызначае ён. Мы ўсе ведалі, што на кіраўнікоў камісій і намеснікаў падавацца нельга. Але вось хто ў якой камісіі будзе — гэта ўжо хто куды хоча, у гэтым застаецца адзіная прастора для выбару», — смяецца экс-дэпутат А.

Калі Лукашэнка расставіў кіруючыя кадры, то гэты спіс вяртаецца назад у Адміністрацыю, і па ім пачынаецца ўся арганізацыйная работа. Прычым адбываецца гэта ўсё мінімум за год да непасрэдна саміх выбараў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Язэп
    31.01.2024
    Яшчэ адзін доказ на карысць таго, што лукашысцкую вертыкаль (якой беспярэчна падпарадкуюцца ў т.л. і "незалежныя" галіны улады - заканадаўчая і судовая, а таксама ЦВК), пачынаючы з пэўнага ранга, трэба люстраваць амаль цалкам, а выключэнні рабіць толькі для тых, хто ня толькі не ўдзельнічаў у рэпрэсіях, але дзейсна стрымліваў лукашызм і рашызм.
  • даведка
    31.01.2024
    В этом году случай особый, когда по каждому округу на выборы от районного уровня и выше  директивно по два кандидата, один из которых у вельмож заведомо выступает «мальчиком» или, вернее, пенсионером для битья.
  • No comments
    31.01.2024
    Сомнений нет ни у кого, даже ябатьки особо не сомневаются, за исключением совсем деревянных вертикальщиков, которые по собственной инициативе пробовали подать документы, но их завернули

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →