Грамадства44

«Не трэба будаваць жалезную заслону». Ціханоўская выказалася адносна намераў літоўскіх уладаў закрыць КПП на мяжы

Святлана Ціханоўская пракаментавала для інфармацыйнага агенцтва BNS (Baltic News Service) планы Камітэта па нацыянальнай бяспецы Літвы па закрыцці яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Яна лічыць гэты крок непрадбачлівым і шкодным. 

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё памежных пераходаў для пасажыраў — гэта лячэнне сімптомаў, а не прычын праблемы.

Закрыццё ўдарыць у першую чаргу па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную заслону. Бо ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін.

Для многіх беларусаў мяжа з Літвой — гэта адзіная сувязь з вольным светам. А для некаторых — адзіная магчымасць выратавацца ад рэпрэсій», — падкрэсліла дэмакратычная лідарка.

Пры гэтым яна не адмаўляе таго, што праз мяжу разам з сумленнымі беларусамі могуць прыязджаць у Літву і памагатыя рэжыму, але змагацца з імі прапануе іншымі метадамі:

«Давайце іх выяўляць. Многія беларускія ініцыятывы ўжо самастойна гэта робяць, як у выпадку з Маціевічам, і дзеляцца звесткамі з літоўскім бокам. Можна перагледзець сістэму праверак, і мы гатовыя ў гэтым дапамагаць».

«Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў. Абмяжоўваць трэба грузаперавозкі, і ў першую чаргу патокі гандлю падсанкцыйных тавараў. А пасажырскае спалучэнне неабходна захаваць», — падкрэслівае Ціханоўская.

Каментары4

  • Шуба качанавай
    07.02.2024
    Цалкам згодны
  • Адкрыйце вочы
    08.02.2024
    А разве заслона уже не выбудавана? Беларусам перекрыли кислород со всех сторон, кроме расейского направления.
  • Anatol Starkou
    08.02.2024


    Па шляху пошуку сярод нас беларусаў і беларусак кадэбістаў (а
    пазней лукашыстаў і фээсбістаў) вось ужо болей за 35 гадоў ідзе Сьвяты
    Зя - чалавек, які спаганіў лёс і жыццё мільёнам бедарускіх грамадзян. Не
    толькі ён адзін, але і яго паплечнікі ў гэтай тэме.

    Мая
    таюе бясплатная парада, Сьвятлана: ніколі не ступай на сцежку Сьвятога
    Зя і тады будзеш ісці з беларусамі і беларускамі, а не супраць іх лёсу і
    мараў жыцця.


Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць