Літаратура1010

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго

Удава Рыгора Барадуліна Валянціна апублікавала (дзякуй самаадданаму сябру паэта) успаміны пра свайго мужа, народнага паэта Беларусі. Яны нязвыклыя. Няма ў іх уласцівага некаторым мемуарам прыхарошвання, «пра мёртвых або добра, або…» Гэта вельмі вартасны тэкст: пра час, пра лёс, пра характары, пра ролю жанчыны ў мужчынскім жыцці і мужчыны — у жаночым. Пра тое, як няпроста жыць з творчым чалавекам. Падаём урыўкі з іх.

У выхаванні дачкі, а пасля і ўнучкі Дамінікі, Грыша ніякага ўдзелу не браў. Запомнілася толькі, што быў на Камароўцы разам з Ілонай, калі ёй было гады два-тры, дый толькі таму, што я ў гэты час у бальніцы ляжала. А на Камароўцы тады прадавалі малдаўскае віно ў бочках, таму Грыша і хадзіў.

* * *

Па вялікім рахунку, вялікіх праблем з ім у мяне ніколі не было. Ён не ўсчыняў скандалу, калі была непрасаваная кашуля. Любіў абіраць бульбу, прычым яна атрымлівалася ў яго такая кругленькая, нібыта маладую аблупілі. І нават мог посуд памыць. Што ж тычыцца ежы, дык усё, што ні згатую, было, па яго словах, вышэй за ўсялякія пахвалы. У гэтым сэнсе Грыша не быў пераборлівы. Любіў штовечар есці мерзлае сала з часныком. Вельмі любіў свежую капусту, калі яна была на баранінцы ці свінінцы.

Па хаце Грыша нічога не рабіў. Пыласос браў у рукі двойчы за жыццё: калі мы першы пыласос набылі і калі другі — ён іх правяраў дый толькі… А калі перастаў піць, дык увогуле не было ніякіх праблем.

Піць ён кідаў двойчы. Першы раз у 1974 годзе, не піў месяцаў восем, але на Новы год сарваўся. І калі на першага мая сышліся ўсе Вялікадні разам, Грыша дужа доўга хадзіў па гасцях, у выніку ў яго здарылася атручэнне алкаголем. Ён патрапіў у бальніцу, а да яго — госці з каньяком. І доктар па маёй просьбе папярэ­дзіў: «Калі вып’еце хоць пяцьдзясят грамаў — развітвайцеся з жыццём». Шчыра кажучы, я думала, што Грышу гэта не напалохае, але ён так спужаўся, што кінуў піць назаўсёды.

Праўда, спачатку я яшчэ ахоўвала яго ад некаторых гасцей, каб не справакавалі яго, аднак ён ужо сам прыняў рашэнне больш ніколі не піць.

Чаму Рыгор піў? Гэта пачалося яшчэ ў студэнцкія часы, пасля працягвалася ў тых рэдакцыях, дзе ён працаваў… А мо піў яшчэ таму, што я такая памяркоўная жонка была. Але ж я вырасла ў доме, дзе былі або ўдовы, або старыя дзевы, і думала, што так і трэба, што ва ўсіх сем’ях мужчыны п’юць.

* * *

Я павінна прызнацца, што не думала, што Рыгор — такі глыбокі чалавек і паэт. Мне здавалася, што ён найперш лірычны дый толькі, а калі прачытала ягоныя «Ксты», зразумела, што памылялася. Гэта было для мяне тым больш дзіўна, што Рыгор у апошнія гады не чытаў філасофскія кнігі. Значыцца, я проста недаацэньвала яго…

* * *

Думаю, што ён усё ж быў геніем. Праўда, я ніколі не гаварыла яму пра тое. Я і дзяцей сваіх, Ілону і Дамініку, рэдка калі хваліла. Мне не тое, што шкада было сказаць добрае слова… проста я занадта ўжо стрыманая. І не было ў мяне такога, каб лішні раз чмокнуць дочачку ці ўнучачку, таму яны і выраслі калючыя. Такі характар у мяне, відаць, ад мамы, бо яна таксама не дужа ласкавая была. Хоць я, канечне, шкадую, дужа шкадую цяпер…

Бачачы гэтую маю стрыманасць і няласкавасць, мне яшчэ Акуліна Андрэеўна казала: «Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе». Але Рыгора гэта, відаць, задавальняла, ён быў ласкавы за нас абаіх…

Ці цяжка было жыць разам з геніем? Вядома, цяжкавата. Мне так і казалі ягоныя сябры яшчэ ў маладосці, што я — маці-гераіня, бо магу жыць з такім вось чалавекам, і што ў мяне шасцёра дзяцей: дачка ды Рыгор, які адзін пяцёх варты, таму мне трэба бронзавы помнік яшчэ пры жыцці паставіць… У Рыгора ж былі такія чалавечыя якасці, якія мне з маладосці ў ім не падабаліся, аднак я даўно зразумела, што змагацца з гэтым, спрабаваць нешта змяніць у Рыгору абсалютна марна. Таму й не спрабавала нешта перамяніць.

* * *

У маладосці ён быў шустры і вясёлы, а ў старасці стаў поўнай процілегласцю сабе маладому.

* * *

Я вырасла без бацькі і ў камунальнай кватэры, дзе мужчынаў не было, і не ведала, якімі павінны быць адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Я думала, што так, як у нас было з Рыгорам, так ва ўсіх, і таму ставілася да гэтага як да непазбежнага, думала, што трэба проста неяк трываць, такі ўжо лёс. Відаць, таму мне было прасцей трываць нейкія такія рэчы, якія іншую жанчыну абавязкова напалохалі б.

У дадатак у мяне яшчэ такі характар, што я, мусіць, з любым чалавекам ужылася б.

Зрэшты, я ніколі не шкадавала пра тое, што выйшла замуж за Рыгора. Усё жыццё мы пражылі роўна і спакойна, апроч, вядома, тых дванаццаці гадоў, калі ён піў…

* * *

Пра адну рэч цяпер шкадую… Грыша ніколі не гаварыў, што хацеў вялікую сям’ю. У нас жа маглі быць яшчэ дзеці, але ён казаў: «Сама глядзі…» Справа ў тым, што пакуль ён піў, я не хацела больш дзяцей, бо было страшна: а раптам адна з дзецьмі застануся… Вядома, я збаялася. І цяпер шкадую, што ў нас толькі адна дачка…

* * *

Ён, канечне, мог яшчэ пажыць, бо быў у прынцыпе здаровы, апроч хваробы Паркінсона, якая рабіла яго рукі паралізаванымі, ад чаго ён пісаў такімі маленькімі літарачкамі, як макавае зерне. Апошні верш, прысвечаны Гену Бураўкіну, ніхто цяпер прачытаць не можа…

Ён не хацеў, каб яго на калясцы вывозілі на вуліцу. Саромеўся сваёй бездапаможнасці. Такі стан дужа прыгнятаў яго.

* * *

У той апошні свой дзень Грыша прачнуўся як заўсёды — звычайна ён прачынаўся ў дзевяць гадзінаў, а палове дзясятай, сам уставаў і нават умудраўся перасесці з ложка ў крэсла. Пасля я прыносіла яму памыцца, затым сняданак… Ужо ўдзень да яго прыйшоў Валерый Дубоўскі, і яны прагаварылі гадзіны дзве, хаця, хутчэй, Валерый гаварыў, а Грыша больш слухаў… Затым я памыла і нарэзала яму яблыкаў. Праз нейкі час прыходжу: «А чаму ты яблыкі не еў?» Ён пачаў разварочвацца ад стала, я падышла да яго, абхапіла крэсла, у якім ён сядзеў, ён павярнуў галаву, хацеў нешта сказаць, але два разы неяк так усхліпнуў, і галава ўпала проста мне на рукі…

А апошнія яго словы… Ён сядзеў за сталом, я ляжала на канапе побач, ён паглядзеў на мяне і кажа: «Якая ты ў мяне прыгожая!» Гэта былі яго апошнія словы.

Чытайце таксама:

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»

Слоўнік брыдкаслоўя. Беларуская мова, якая шакуе і абражае

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Каментары10

  • Ч
    02.03.2024
    Жывы ж чалавек. У нечым, як усе быў. А вось ва адчуванні сусвету - мала такіх.
  • Курт
    03.03.2024
    20 гадоў талераваньне п’янства, ігнараваньне нават дачкі-адзіначкі. Сумна… Але вершы й сапраўды былі і ёсць геніяльнымі і нацыянальная пазіцыя Рыгора Барадуліна, у надзвычай цяжкія часы для Бацькаўшчыны безумоўна узвышая гэтага вялікага Беларуса на п’едыстал.
  • Максим Дизайнер
    03.03.2024
    Курт

    Иди на заводик свой польский сходи, 10 часов, 6 дней в неделю, дасягненне. Что ваши трезвенники написали?Даже литейку в центре минска бухие пролетарии построили.

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу8

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася30

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →