Дональд Трамп лёгка перамог на рэспубліканскіх кокусах у Мічыгане, а таксама ў штатах Місуры і Айдаха, піша BBC.

Кокусы — сход прыхільнікаў і членаў партыі. У адрозненне ад праймерыз, якія праводзяць улады Штатаў перад прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, кокусы ладзіць партыйны апарат. Ад іх вынікаў залежыць галасаванне за кандыдата ў прэзідэнты на зʼездзе (ён пройдзе летам).
Ва ўсіх трох штатах Трамп разграміў Нікі Хэйлі, свайго апошняга суперніка на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі, наблізіўшыся да таго, каб стаць кандыдатам.
Па даных Рэспубліканскай партыі штата, у Мічыгане Трамп апярэдзіў Хэйлі ва ўсіх 13 акругах, якія прымалі ўдзел у кокусах па вылучэнні кандыдатаў. Ён перамог, атрымаўшы амаль 98% падтрымкі (1575 галасоў супраць усяго 36 за Хэйлі).
У Хэйлі заканчваецца час, каб змяніць ход гонкі за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі. «Супераўторак» 5 сакавіка — самы важны дзень праймерыз, калі будуць галасаваць 15 штатаў.
Маючы за плячыма перамогі ў Аёве, Нью-Гэмпшыры, Невадзе, Віргінскіх астравах ЗША, Паўднёвай Караліне, а цяпер яшчэ і ў Мічыгане, Місуры і Айдаха, Трамп стаў бясспрэчным лідарам гонкі, а Хэйлі трымаецца дзякуючы падтрымцы з боку спонсараў, зацікаўленых у альтэрнатыве былому прэзідэнту.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
Ці месца Трампа ў турме вырашыць суд. Кідаць некага ў турму без суда - незаконна.