Грамадства66

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову

У сталіцы Швецыі днямі распачала працу першая школьная група па вывучэнні беларускай мовы. Праграма для яе была адмыслова створаная муніцыпальнымі школамі горада пры ініцыятыве Асацыяцыі беларусаў Швецыі. Пра гэта паведамляе Прадстаўніцтва па замежных справах АПК. 

«Гэта важны прэцэдэнт, які створыць магчымасць рабіць падобнае і ў іншых рэгіёнах Швецыі», — гаворыць сябра Рады Асацыяцыі беларусаў Швецыі, прадстаўнік Народных Амбасадаў Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман.

«Прарыўным з’яўляецца тое, што гаворка не ідзе пра дадатковыя факультатыўныя заняткі. Беларуская мова для школьнікаў, у якіх хаця б адзін з бацькоў размаўляе па-беларуску — сапраўдны школьны прадмет, за які дзеці атрымліваюць акадэмічныя балы, што пазней будуць залічвацца пры ўступе да гімназіі», — распавядае Зміцер Васэрман.

Шлях да стварэння такой магчымасці быў няпросты: трэба было пашырыць тлумачэнне правілаў і зняць абмежаванне па мінімальнай колькасці вучняў для адной школы. Акрамя таго, Асацыяцыя беларусаў Швецыі дапамагла знайсці настаўніцу беларускай мовы, што зʼяўляецца выклікам у невялікай беларускай дыяспары ў Швецыі.

«Швецыя ўсведамляе важнасць захавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у якасці альтэрнатывы «рускаму міру», які нясе пагрозу ўсяму цывілізаванаму свету», — дадае Зміцер Васэрман.

Чытайце таксама:

«Для мяне аднолькава важна быць і беларусам, і габрэем, і шведам». Чалавек, які выехаў з Беларусі ў мінулым стагоддзі, расказаў, як і чаму прыйшоў да беларускай мовы пасля 2020-га

У Вільні збіраюць заяўкі ад тых, хто хоча аддаць дзяцей у беларускамоўныя школы

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

Каментары6

  • Влад
    07.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    07.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ў
    07.03.2024
    Некоторый, ты паходу ўжо яе змяніў

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць