Свет11

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?

У Мінску затрымалі грамадзяніна Расіі Аляксандра Осіна, якога расійскія сілавікі лічаць арганізатарам адной з найбуйнейшых у Расіі ценявых пляцовак па продажы так званага папяровага ПДВ. Цяпер Беларусь і Расія абмяркоўваюць пытанне яго экстрадыцыі, піша «Коммерсант».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле версіі следства, праз створаны Осіным сэрвіс толькі ў 2023—2025 гадах прайшлі фіктыўныя вылікі па падатку на даданую вартасць на суму больш за 1,2 трыльёна расійскіх рублёў (каля 15,32 мільярда даляраў). Тысячам кліентаў гэтай схемы ўжо выставілі патрабаванні аб даплаце падаткаў на агульную суму больш за 300 мільярдаў рублёў (каля 3,83 мільярда даляраў).

44‑гадовы Аляксандр Осін быў затрыманы беларускімі сілавікамі ў Мінску, дзе ён, паводле звестак следства, жыў апошнія паўгода. У Расіі яго абвясцілі ў вышук у рамках крымінальнай справы аб арганізацыі продажу загадзя падробленых рахункаў-фактур і падатковых дэкларацый, а таксама аб незаконным абароце плацежных сродкаў.

Схема, якую расследуюць расійскія органы, заключалася ў стварэнні фіктыўных гаспадарчых аперацый. Кліенты атрымлівалі падробленыя дакументы — рахункі-фактуры, накладныя, акты выкананых работ, хоць рэальных паставак тавараў або аказання паслуг не было.

Гэтыя «здзелкі» існавалі толькі на паперы. Кампаніі ўносілі іх у падатковую справаздачнасць і такім чынам незаконна памяншалі суму ПДВ, якую павінны былі заплаціць у бюджэт.

Паводле даных расійскіх следчых органаў, паслугамі пляцоўкі карысталіся дзясяткі тысяч кліентаў, у тым ліку буйныя кампаніі. За арганізацыю такіх схем удзельнікі бралі плату прыкладна 2—3% ад сумы фіктыўных дакументаў.

У схеме, як мяркуе следства, удзельнічалі сотні чалавек. Адныя займаліся пошукам кліентаў, іншыя дапамагалі зніжаць падатковыя выплаты, трэція забяспечвалі сувязі з кампаніямі, падатковымі органамі і праваахоўнікамі.

Цэнтральны офіс групы знаходзіўся ў Маскве, а рэгіянальныя структуры працавалі ў розных гарадах Расіі, у тым ліку ў Санкт-Пецярбургу, Пермі і Белгарадзе.

Сам Осін, паводле следства, да абвяшчэння яго ў вышук перамяшчаўся паміж расійскімі рэгіёнамі і кантраляваў працу сваіх паплечнікаў.

Паралельна ў Расіі расследуецца яшчэ адна падобная справа — у дачыненні да кампаніі «Падатковы доктар», якая прапаноўвала паслугі па «аптымізацыі падаткаў». Следчыя лічаць, што толькі ў 2025 годзе праз такія махінацыі з ПДВ дзяржава магла недаатрымаць больш за 10 мільярдаў рублёў (каля 127,7 мільёна даляраў).

Удзельнікам гэтай групы ўжо выставілі абвінавачанні не толькі па артыкулах аб падатковых злачынствах, але і за ўдзел у арганізаванай злачыннай супольнасці. Аналагічныя абвінавачанні, як мяркуецца, могуць чакаць і ўдзельнікаў схемы Аляксандра Осіна.

Каментары1

  • закат над болотом
    24.07.2026
    схема ещё с 90х. Важные погоны делают помойку, которой пользуется бизнес- одни имеют нал и им нужны доки на товар, у других наоборот безнал а им нужен нал. Помойка сводит эти два потока и все довольны. Потом погоны прикрывают лавочку. Зицпредседатель на зону или в бега. Свой бизнес не трогают, а всех лохов крутят на доплату НДС. В итоге и бабки в кармане и звезды на погонах

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема5

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць