Усяго патроху44

«Бачым, што гэта не завод, а палац». У Гродне поўным ходам ідзе рэканструкцыя будынкаў былога бровара

Былы гродзенскі бровар аднаўляецца проста на вачах. Згодна з праектам, тут праходзіць рэканструкцыя пад вялікі фуд-корт з дзясяткамі арандатараў. Але не толькі. Мяркуецца, што на тэрыторыі былога бровара з’явіцца бізнэс-цэнтр, музей піва, міні-піваварня, гандлёвыя павільёны. Усе будынкі будуць аб’яднаныя паміж сабой галерэямі, а першых наведвальнікаў рыхтуюцца прыняць ужо ў канцы года, піша «Звязда».

Важны аб’ект

Прадстаўнікі адміністрацыі інвестыцыйнай кампаніі правялі журналістаў па тэрыторыі комплексу. Адзін з галоўных аб’ектаў — двухпавярховы будынак, у мінулым — палац канца XVII стагоддзя, які належаў роду Сапегаў, затым Агінскіх.

Па словах намесніка дырэктара ААТ «МБА Інвестмент» Аляксандра Заглубоцкага, частка палацавых сцен ужо адноўлена падчас колішніх рэканструкцый. Іх праводзіў тагачасны гаспадар комплексу аўстрыец Кунц, які перабудаваў яго пад бровар у XIX стагоддзі. Такім чынам, прамысловае прадпрыемства будавалася на рэштках палаца.

Але ёсць і яшчэ больш ранні перыяд пабудоў. Падчас работ выявілі склепы, на якіх магчыма размяшчаліся вежы. А самі склепы былі прыстасаваны Кунцам пад склады.

«Мы бачым, што ў працэсе перабудовы палаца ў піваварню многае засталося. Калі пачалі адкрываць замазаныя праёмы, атрымалі амаль што архітэктуру палаца. Зразумела, што мы гэта ўсе ўлічвалі пры рэканструкцыі», — расказаў Аляксандр Заглубоцкі. 

Каб дабрацца да старажытнай эпохі, многае прыйшлося расчысціць. Тоўстыя пласты тынкоўкі клаліся ўжо ў савецкі перыяд, калі тут была адноўлена вытворчасць піва. У 70-х гадах з-за старога абсталявання завод закрылі. А сам комплекс паступова разбураўся. Тое, што інвестар прыйшоў сюды, для горада вельмі важная падзея. Аб’ект ужо быў аднойчы няўдала прададзены, але работы тут амаль не вяліся. Новы інвестар мяркуе давесці справу да канца. 

«Вы бачыце, што мы расчысцілі тэрыторыю, тут былі шматлікія пабудовы савецкага перыяду, яны не маюць гістарычнай і архітэктурнай каштоўнасці, таму мы іх зносім, а тэрыторыю расчышчаем», — расказаў Заглубоцкі. 

Гісторыя ў склепах і экспанатах

Мала хто мог бы ўявіць, што на самай справе ўяўляе сабой гэты комплекс, які ўсе прывыклі бачыць альбо з Нёманскага маста, альбо з набярэжнай. Вядома, заходзіць на тэрыторыю падчас рэканструкцыі не рэкамендуецца. Таму ўдзельнікі прэс-тура стараліся па максімуму даведацца аб аўтэнтычных кутках і пабываць там. Напрыклад, у глыбокім склепе са сценамі ажно XVII стагоддзя.

«Гэта гісторыя, якой тут не бачылі больш за 200 гадоў. Мы знайшлі спускі ў склеп падчас працы і цяпер мы знаходзімся на месцы падмурку былой вежы», — заўважае Аляксандр Заглубоцкі. 

Цяпер тут поўнасцю адноўлена ў арачным выглядзе гістарычная столь. Наверсе некалі быў палац, а затым першы ў горадзе бровар. Такіх склепаў тут некалькі, як і саміх пабудоў. Праўда, усе яны розных перыядаў. Адзін з аб’ектаў узводзіцца наноў, але з улікам агульнай канцэпцыі. У новым варыянце будуць задзейнічаныя і склепы. 

Дарэчы, знутры ўжо бачныя контуры будучага двухпавярховага рэстарана з гістарычнымі чыгуннымі апорамі. У аўтэнтычным выглядзе захаваецца і лесвіца XIX стагоддзя. Элементы, якія пашкоджаныя, аднаўляюцца з ювелірнай дакладнасцю з дапамогай 3D-макетаў. Тэхналогія тынкоўкі таксама адпавядае аўтэнтычнасці. 

«Мы тынкуем вапнай, як гэта было раней, устаўляем драўляныя вокны, якія былі раней, стараемся ісці па праектах гістарычнага профілю. Для нас важна адлюстраваць магчымы выгляд палаца, бо яго ніхто ніколі не бачыў, а гісторыкі стварылі прыблізную яго копію. Мы адкрыем кладку XVII стагоддзя. Большая частка працы зроблена», — зазначае Заглубоцкі. 

У будынку заўважылі цэлы шэраг старых бутэлек. Аказалася, іх знайшлі ў старых склепах. Магчыма, гэта бутэлькі бровара Кунца, але ёсць і навейшага часу — 20-30-х гадоў. Яны так і будуць экспанавацца — з пацінай на шкле. Іх размесцяць па ўсім будынку на спецыяльных падстаўках. Будзе тут і шкляная падлога з відам старога склепа. 

І арандатарам, і гасцям

«Чаму кампанія-інвестар зацікавілася гэтым аб’ектам?» — задалі пытанне прадстаўніку адміністрацыі. Аказалася, камерцыйнай таямніцы тут няма, а ёсць цвярозы разлік і жаданне зрабіць штосьці важнае для горада.

І ўсё ж падступіліся да праекта не адразу. Прыходзілі, вывучалі гісторыю, пралічвалі плюсы і мінусы. У кампаніі разумелі, што комплекс патрабуе даволі значных фінансавых выдаткаў. 

«Пачаўся пошук інвестараў, якія згадзіліся б укласці сюды сродкі. Вельмі радуе, што гэтымі інвестарамі сталі жыхары Гродна. І тады мы пачалі актыўна распрацоўваць канцэпцыю, затым праект, вывучалі гістарычныя моманты, глыбока ў гэта ўвайшлі. Затым праз аўкцыён набылі гэты комплекс і пачалі ім актыўна займацца.

Канцэпцыя, вядома, мянялася некалькі разоў, таму што напачатку бачылі будынак з аднаго боку, а калі ўжо больш шчыльна заняліся, раскрылася гістарычная частка. Бачым, што гэта не завод, а палац, хаця па дакументах лічыцца як будынак старажытнага бровара. Таму і канцэпцыя рэканструкцыі таксама пачала мяняцца», — пракаментаваў Аляксандр Заглубоцкі.

Такія моманты ўплываюць і на тэрміны работ. Яны зацягваюцца. Між тым мяркуецца, што наведвальнікі змогуць ацаніць новы комплекс ужо напрыканцы года.

Што яны тут змогуць убачыць?

Па словах суразмоўцы, гэта будзе вялікі аб’ект грамадскага харчавання. Прычым, на любы густ і кашалёк. Але для арандатараў таксама будуць выстаўляцца ўмовы па захаванні стылю гістарычнага аб’екта.

«Важна, каб яны ўпісваліся ў гэту канцэпцыю, а не проста лічылі месца хайповым», — заўважае Аляксандр. 

У зону фудкорту ўвойдуць дзясяткі арандатараў з рэстаранамі, кафейнямі, барамі. Тут размесціцца піваварня, а ў склепах — музейная экспазіцыя. Усе знаходкі, зробленым падчас рэканструкцыі, будуць упісаныя ў інтэр’ер ці выстаўленыя ў экспазіцыі. 

Значным плюсам стала размяшчэнне палаца-бровара. Гэта гістарычны цэнтр, больш таго — набярэжная Нёмана, побач — старажытны замкавы комплекс, прыгожыя віды на раку. Рыхтуюцца эскізы па сумяшчэнні комплексу з паркавай зонай і выхадам да Нёмана. У далейшых планах — будаўніцтва гасцініцы на 120 нумароў.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    19.03.2024
    Бобр

    Вы правы, лучше было бы снести и воткнуть столбик для льготных размножителей. Перед этим превратив все деревья в лысые кочерыжки, чтобы ветки на коптящие сИмейные корчи не падали.
  • Облисполком
    19.03.2024
    Максим Дизайнер, по льготе получил свою двушку? Целуй волосатую дупу и лизнуть не забудь.
  • Максим Дизайнер
    20.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →