Вайна11

Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расійскія войскі запусцілі ў бок Украіны крылатыя ракеты. Некаторыя раёны краіны пад пагрозай блэкаўту і праблем з водазабеспячэннем.

Фота: УНІАН

«Зафіксаваныя пускі крылатых ракет з самалётаў Ту-95МС. Пускі крылатых ракет зафіксаваныя з раёна Каспійскага мора. Разліковы час уваходжання ў паветраную прастору Украіны — каля 05:00», — гаворыцца ў паведамленні УСУ.

У выніку расійскіх абстрэлаў Харкава гэтай ноччу назіраюцца праблемы з электразабеспячэннем, у горадзе чутныя выбухі, паведаміў мэр Ігар Церахаў.

«Цяпер каля 15 выбухаў у Харкаве. У горадзе праблемы са святлом — вораг цэліцца па энергетычнай інфраструктуры. Ёсць пажары на месцах некаторых прылётаў», — напісаў ён у тэлеграме.

Церахаў заклікаў жыхароў горада быць асцярожнымі з-за небяспекі новых абстрэлаў.

«З-за абясточвання помпавых падстанцый у горадзе ўжо назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем. Таксама раніцай на маршруты не выйдзе электратранспарт — перавозкі будуць ажыццяўляць аўтобусы па схеме блэкаўта», — дадаў мэр.

Крывы Рог таксама атакавалі ракеты і дроны, пацярпела крытычная інфраструктура

«Камбінаваная атака варожымі ракетамі і «шахедамі». Ёсць трапленні ў аб'екты крытычнай інфраструктуры. Дзе ёсць магчымасць, лепш набраць вады і падзарадзіць гаджэты і паўэрбанкі. Нагадваю, што ў горадзе працуе 213 пунктаў нязломнасці, у якіх усё ёсць», — напісаў Аляксандр Вілкул.

Паводле яго слоў, у горадзе ўведзены графікі аварыйных адключэнняў. Бальніцы і іншыя аб'екты інфраструктуры па магчымасці пераходзяць на генератары.

Па Запарожжы нанеслі восем ракетных удараў

«Восем ракетных удараў вораг нанёс па Запарожжы. Нанесены ўдары па аб'ектах інфраструктуры, пацярпелі цывільныя дамы. Інфармацыю аб пацярпелых удакладняем», — напісаў у тэлеграме кіраўнік абласной адміністрацыі Іван Фёдараў.

Таксама пад пагрозай адключэння Запарожская АЭС. А ў ваколіцах Запарожжа ракета трапіла ў плаціну на Дняпры.

У Хмяльніцкім ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары, паведаміў мэр Сімчышын. Пашкоджаныя жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры.

Каментары1

  • Андрусь
    22.03.2024
    "плаціна на Дняпры ў ваколіцах Запарожжа" - гэта знакамітая ДнепраГЭС. Расійцы зноў намагаюцца стварыць экалагічную катастрофу, разбурыўшы грэблю, якая трымае вялізнае вадасховішча. Самі па сабе абстрэлы заведама цывільнага аб'екту (энергетычнай інфраструктуры) - гэта ўжо ваеннае злачынства. Ваенныя ўлады расіі, якія зрабілі ДнепраГЭС цэллю для ракеты, не маглі не ведаць цывільнага прызначэння гэтага аб'екту. Але тое, што акрамя знішчэння цывільнага аб'екта энергетыкі, разбурэнне грэблі можа справакаваць чарговы некантраляваны скід вялізнай колькасці вады ніжэй за плынню Дняпра і знішчыць там населеныя пункты, у тым ліку значную частку самога горада Запарожжа. ды ўсё жывое, кажа пра менавіта тэрарыстычныя дзеянні расіі. 
    Трэба акцэнтаваць увагу на тым, што расія спрабавала пашкодзіць менавіта ДнепраГЭС, а не проста "плаціну ў ваколіцах". 

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць