Грамадства

«У Горках сабралі адкіды з іншых калоній». Сярод якога кантынгенту апынуўся Алесь Бяляцкі

Былы палітвязень, кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны ў новым выпуску ТОК расказаў пра ўмовы ў калоніі ў Горках, дзе знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі.

Міхаіл Жамчужны расказаў, што ў калоніі ў Горках аператыўныя супрацоўнікі робяць прававое бязмежжа: «Яны могуць падвергнуць асуджанага праз сматрачых дастаткова жорсткім рэпрэсіям, калі ён не можа бараніць свае інтарэсы і патрабаваць у адпаведнасці з законам бяспечных умоў утрымання».

Па словах мужчыны, у Горках «сабралі ўсе адкіды з іншых калоній Беларусі як з боку адміністрацыі, так і з боку асуджаных, увесь негатыўны цвет сістэмы адбывання пакаранняў».

Жамчужны мяркуе, што Алесь Бяляцкі ў калоніі знаходзіцца ці ў памяшканні камернага тыпу, ці ў штрафным ізалятары.

«Другіх умоваў для палітвязня па распараджэнні, прабачце за выраз, «прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», быць там не можа. Нобелеўскі ён лаўрэат ці не, гэта ніяк на яго статус не ўплывае. Ён, хутчэй за ўсё, цалкам ізаляваны ад навакольнага асяроддзя».

@tokbelarus Как белорусов провоцируют в тюрьмах #беларусь #тюрьма #белорусы #новостибеларуси #омон #провокации #политзаключенные #колония #заключенные #правила #историиизжизни #милициябеларуси ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Жамчужны адзначыў, што адміністрацыя калоніі, «калі ў вочы, то паводзіць сябе дастаткова карэктна. Але можа забяспечыць дастаткова жорсткія ўмовы для ўтрымання праз агентаў уплыву сярод асуджаных ці сярод аператыўных супрацоўнікаў».

Былы палітвязень тлумачыць: «Калі ты ў вочы ім глядзіш, яны інтэлігентныя людзі. Яны ўсміхаюцца, дзейнічаюць у рамках закону. Але калі яны выйдуць за межы камеры і вы не маеце прамога кантакту, яны могуць любую подласць здзейсніць ці загадаць, каб яе здзейснілі».

Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі ў Горках адбываюць пакаранне як мінімум 10 палітвязняў:

Глядзіце цалкам:

Чытайце яшчэ:

«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім

Пад'ём а 5-й раніцы, шмон, прамзона, зноў шмон. Адзін дзень з жыцця зняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць