Грамадства

Адкрыецца інтэрнэт-крама з вырабамі, зробленымі людзьмі з інваліднасцю

Інтэрнэт-крама з прадукцыяй, створанай падапечнымі сацыяльных устаноў, запрацуе ў сталіцы. Пра гэта распавяла загадчыца аддзялення псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў № 1 Таццяна Некрашэвіч, пішуць «Мінск-навіны».

Праект гэтай дзяржустановы аб стварэнні інтэрнэт-крамы «інклюзіў-студыя» раней перамог у адной з намінацый конкурсу «105 ідэй для развіцця галіны», абвешчанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Праект прадугледжвае арганізацыю адзінай пляцоўкі для рэалізацыі вырабаў, створаных людзьмі з інваліднасцю ў майстэрнях сацыяльных устаноў Мінска. Яго мэта — рэабілітацыя і абілітацыя такіх людзей праз уключэнне ў сацыяльнае жыццё грамадства і працоўную самарэалізацыю.

Як распавяла Некрашэвіч, куратар праекта, у майстэрнях дома-інтэрната падапечныя вырабляюць розныя рэчы. З часам стала зразумела: не хапае адзінай і пастаяннай пляцоўкі па іх рэалізацыі.

— Плюс летась мы аднавілі ў дзеяздольнасці пяць чалавек. Цяпер у іх ёсць пастаянная праца, але засталося і жаданне падпрацаваць. Так, узважыўшы ўсё, прыйшлі да высновы: неабходна інтэрнэт-крама, — дадала Некрашэвіч.

Цяпер збіраюць сродкі для рэалізацыі праекта і партфоліо работ розных устаноў. Усе ў адзіным фармаце будуць выстаўлены на сайт. Калі кліент націсне «купіць», чалавек у кожнай установе атрымае заяўку, збярэ заказ і адправіць яго поштай або кур'ерам. Плануецца таксама шырокая рэкламная кампанія, каб любы ахвотны мог дапамагчы падапечным сацыяльных устаноў.

Куратар праекта ўпэўненая ў попыце на прадукцыю. Разлік не толькі на пакупнікоў — фізічных асоб. Напрыклад, да святаў фірмы змогуць замовіць падарункі сваім супрацоўнікам.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць