Свет

Ва Украіне рэзка ўзрасла колькасць шлюбаў з жанчынамі з інваліднасцю. Чаму так? 

Навошта гэта патрэбна ўкраінскім мужчынам і колькі каштуе.

Фота: Karl Tapales / Getty Iimages

З пачаткам вайны ва Украіне звычайнай з'явай сталі розныя легальныя і крымінальныя схемы, якія выкарыстоўваюць украінцы для таго, каб пазбегнуць мабілізацыі. Аб адной з іх — фіктыўных шлюбах з жанчынамі-інвалідамі — піша выданне NGL.media.

Згодна з украінскім заканадаўствам, наяўнасць блізкага сваяка-інваліда — законны спосаб вызваліцца ад вайсковай службы або атрымаць адтэрміноўку ад мабілізацыі. Гэта таксама цалкам законная прычына для выезду з краіны.

Рынак такіх паслуг у краіне квітнее. У Facebook і Telegram ёсць шмат груп, прысвечаных магчымасцям фальшывага шлюбу. Большасць з іх так і называюцца — «Фіктыўны шлюб», «Фіктыўны шлюб Адэса», «Знаёмства Кіеў» і іншыя. Перыядычна зʼяўляюцца абʼявы аб пошуку жанчын з абмежаванымі магчымасцямі ці наадварот — шукаюць мужчын, якія хочуць выехаць за мяжу для шлюбу.

Фіктыўныя шлюбы фиктивные браки fictitious marriages
Тыповыя аб'явы ў спецыялізаваных групах у Telegram. Фота: ngl.media

Журналісты выдання без праблем знайшлі ўдзельнікаў гэтых схем, якія зарабляюць ад 1500 да 7000 долараў на арганізацыі шлюбаў. Безумоўна, ніякіх гарантый няма. Пры гэтым на размешчаныя ў сацыяльных сетках журналістамі фэйкавыя абвесткі адгукнуліся як непасрэдна самі жанчыны-інваліды, так і пасярэднікі — «сваты».

Нягледзячы на тое, што «сваты» пішуць з ананімных акаунтаў і не раскрываюць сваіх тэлефонаў, людзі не перастаюць карыстацца іх паслугамі. «Сваты» абяцаюць кліентам дапамогу ў афармленні дакументаў і іх хуткае атрыманне без чаргі і нават без прысутнасці мужа. За аператыўны шлюб журналістам прапанавалі ўнесці 5 тысяч грыўняў перадаплаты (каля 50 еўра) для вырашэння пытанняў рэгістрацыі шлюбу і 2 тысячы еўра «жонцы» ужо пасля выезду з краіны.

Нярэдкія выпадкі, калі пасля атрымання перадаплаты, такія «сваты» знікаюць. А іх ахвяры па зразумелых прычынах не звяртаюцца ў міліцыю.

Журналісты адзначаюць, што практычна немагчыма даказаць фіктыўнасць шлюбу. Тым не менш міліцыі і СБУ часам удаецца затрымліваць людзей, якія зарабляюць на арганізацыі такіх шлюбаў. Але такія выпадкі вельмі рэдкія, а пакаранне не занадта суворае. Так адна з затрыманых жанчын атрымала 2 гады ўмоўна.

Аўтары расследавання падкрэсліваюць, што ўкраінскае заканадаўства не прадугледжвае пакарання менавіта за заключэнне фіктыўнага шлюбу. А само паняцце фіктыўнага шлюбу хоць і вызначана Сямейным кодэксам, але даказаць гэта даволі складана — для гэтага неабходна адпаведнае рашэнне суда. А ў суд павінен звярнуцца адзін з сужэнцаў.

Таму ў такіх сітуацыях міліцыя заводзіць крымінальныя справы па артыкуле аб незаконным перапраўленні асоб праз дзяржаўную мяжу. Для гэтага следству яшчэ трэба даказаць, што канчатковай мэтай у кожнай такой гісторыі было перасячэнне мяжы — а гэта вельмі складана.

Аўтары пішуць, што часам украінскім памежнікам атрымліваецца дамагчыся ад мужа і жонкі прызнання, што іх шлюб зарэгістраваны толькі для перасячэння мяжы. Якія пытанні задаюць такім «маладым» на мяжы, не рассакрэчваецца. Але гэта толькі нязначная колькасць выпадкаў. Так што шлюбы па дамоўленасці зʼяўляюцца ўмоўна легальнай схемай атрымання адтэрміноўкі і выезду з Украіны.

Для таго, каб перадухіліць такі шлях сыходу ад мабілізацыі, плануюць адмяніць інваліднасць члена сямʼі як падставу для адтэрміноўкі. У парламенце Украіны павінны прыняць у другім чытанні змены ў закон «Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі». Пасля ўступлення закону ў сілу павінны быць унесены змены ў правілы перасячэння мяжы.

Чытайце яшчэ:

Паехаць у Грузію ці ажаніцца анлайн. Расказваем, як беларусам пабрацца шлюбам за мяжой (і нават без даведкі з краіны)

Замест жаніха ў ЗАГС прыйшла міліцыя: дзяўчына хацела выязную рэгістрацыю шлюбу, але ледзь не атрымала адміністратыўку

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць