Вайна1515

Расія дакладна прайграе ва Украіне — кітайскі эксперт 

Кітайскі эксперт па Расіі назваў чатыры фактары, якія па яго меркаванні, непазбежна прывядуць да паражэння Расіі ў вайне з Украінай.

Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Артыкул кітайскага прафесара Фэн Юджуна (Feng Yujun), які ўзначальвае Цэнтр расійскіх і цэнтральнаазіяцкіх даследаванняў ва Фуданьскім універсітэце, апублікавала выданне The Economist.

Аўтар заўважае, што з-за таго, што ні адзін з бакоў не мае падаўляючай перавагі, а іх палітычныя пазіцыі цалкам разыходзяцца, баявыя дзеянні наўрад ці закончацца ў бліжэйшы час. Аднак відавочны ўплыў на ход вайны чатырох фактараў, якія ў сукупнасці робяць непазбежным канчатковае паражэнне Расіі.

Па-першае, гэта надзвычайны ўзровень супраціву і нацыянальнага адзінства, праяўлены ўкраінцамі.

Па-другое — міжнародная падтрымка Украіны, якая, хоць у апошні час і не апраўдвае чаканняў краіны, застаецца шырокай.

Трэці фактар — характар сучаснай вайны, спаборніцтва, якое ўключае ў сябе спалучэнне прамысловай моцы і сістэм камандавання, кантролю, сувязі і разведкі. Адна з прычын, па якой Расія сутыкнулася з цяжкасцямі ў гэтай вайне, на погляд аўтара, з'яўляецца тое, што яна яшчэ не аднавілася ад рэзкай дэіндустрыялізацыі, якую перажыла пасля распаду Савецкага Саюза.

Апошні фактар – інфармацыя. Калі справа даходзіць да прыняцця рашэнняў, Уладзімір Пуцін аказваецца ў пастцы інфармацыйнага кокана з-за таго, што ён так доўга знаходзіцца ва ўладзе. Расійскі прэзідэнт і яго каманда па нацыянальнай бяспецы не маюць доступу да дакладных звестак разведкі. У сістэме, якой яны кіруюць, адсутнічае эфектыўны механізм выпраўлення памылак. Іх украінскія калегі больш гнуткія і эфектыўныя.

Кітайскі аўтар упэўнены, што Расія з часам вымушана будзе пакінуць усе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, у тым ліку і Крым. Ядзерная зброя не гарантуе ёй поспеху, таксама як калісьці не гарантавала Злучаным Штатам, якія не змаглі перамагчы ў Карэі, В'етнаме і Афганістане.

«Хоць вайна каштавала Украіне вельмі дорага, сіла яе супраціву і нацыянальнае адзінства разбурылі міф аб непераможнасці Расіі ў ваенным плане. Украіна яшчэ можа паўстаць з попелу. Калі вайна скончыцца, яна можа разлічваць на магчымасць уступлення ў Еўрапейскі Саюз і НАТА», — мяркуе кітайскі эксперт.

Каментары15

  • Аяяй
    16.04.2024
    Уступленте у НАТА.. Какое шчасьце! Польшча, якая сёньня баіцца збіць расейскую ракету над сваёй тэрыторыяй, канешне ж, пасьля уступлення Украіны у ната будзе біцца за Украіну як леў, хай толькі расея паспрабуе напасці яшчэ раз! Летувісы, венгры, славакі... Ніхто не мае баяздольнай арміі, абсалютна. Ната - гэта ж саюз наймацнейшых! Лол
  • Хрыч
    16.04.2024
    Это когда в бусы на улице запихивают и есть тот уровень "сопротивления и национального единства"?
  • Лукашыстым папугаям
    16.04.2024
    Аяяй, дурачок, калi бы НАТА ваявала, ужо бы гарэла ваша масква,
    https://24tv.ua/ru/nato-protiv-rossii-u-kogo-bolshe-oruzhija-tehniki-aviacii-voennyh_n2241691/amp

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць