Грамадства2525

Максім Шабуцкі прапаноўвае дэмаралізаваць рэжым Лукашэнкі стварэннем новага сілавога блока — што канкрэтна прапануе?

Фракцыя «Незалежныя беларусы» на чале з блогерам Максімам Шабуцкім у сваёй перадвыбарчай праграме ў КР агучыла жаданне стварыць адзіны нацыянальны вызваленчы рух на базе беларускай дыяспары і ўзмацніць сілавы рэсурс за мяжой: «Улічваючы геаграфічнае становішча Беларусі, а таксама напружанае геапалітычнае становішча ў рэгіёне, мы лічым мэтазгодным рыхтаваць нацыянальныя групы хуткага рэагавання як мінімум у трох краінах — Польшча, Літва і Латвія. А таксама ініцыяваць стварэнне двух беларускіх падраздзяленняў у Польшчы».

У кулуарах вялікай палітычнай канферэнцыі дэмсілаў журналіст «Нашай Нівы» распытаў Максіма Шабуцкага пра гэтыя планы больш падрабязна.

Максім Шабуцкі

Фракцыя «Незалежныя беларусы» настойвае, што патэнцыял беларускай дыяспары не выкарыстоўваўся напоўніцу, і гэта адна з памылак, якую яны хацелі б выправіць.

Пры сваёй прыхільнасці да змены ўлады негвалтоўным шляхам у фракцыі лічаць за неабходнае мець у арсенале інструменты, якія маглі б дадаць дэмакратычным сілам упэўненасці, а рэжыму Лукашэнкі — дэмаралізацыі.

«Беларус, які хоча сілавога сцэнару — дурань, а беларус, які не хоча рыхтавацца да сілавога сцэнару — вар’ят», — падкрэслівае Максім Шабуцкі.

«У нас велізарная колькасць рабят, якія прайшлі полк Каліноўскага, якія самі хочуць далей трэніравацца. Траекторыю, па якой будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі, нам ніхто не падкажа. Але трэба рыхтавацца. Ідэя стварэння нацыянальных груп хуткага рэагавання з ліку беларусаў, якія маюць баявы досвед, а таксама з тых, хто жадае яго атрымаць — гэта не маё бачанне, а жаданне саміх людзей», — кажа Шабуцкі.

Акрамя гэтага, фракцыя агучыла жаданне ініцыяваць стварэнне двух беларускіх падраздзяленняў у складзе [сілавых структур] Польшчы: у сухапутных войсках і памежнай службе. Як яны збіраюцца гэта праварочваць?

«Я размаўляў з польскім палкоўнікам сухапутных войскаў у адстаўцы. Ён сказаў, што тэарэтычна гэта магчыма. Калі будуць людзі з баявым досведам, гатовыя, то на ўзроўні заканадаўства гэтую ініцыятыву можна праштурхнуць. Адзінае, патрэбны суб’ект, які будзе прапіхваць яе: афіцыйны прадстаўнік беларускай апазіцыі. І тут якраз Каардынацыйная рада можа стаць гэтай платформай. Зноў жа: гэта мае сэнс для нашых людзей з баявым досведам, для іх легалізацыі: навошта ім ісці працаваць у крамы — «Жабку» ці «Бедронку». Атрыманне досведу ў польскай арміі куды больш карысна», — кажа Шабуцкі.

Пры гэтым Шабуцкі не лічыць, што гэтыя людзі ці нехта з палка Каліноўскага павінны вызваліць Беларусь.

«Гэта беларуская нацыянальная філасофія нейкая — сядзець на печцы, нічога не рабіць і жыць у надзеі. Мы гэтак жа абралі Лукашэнку ў 1994-м: прыйшоў чалавек, які сказаў, што вырашыць нашы праблемы ў цяжкай сітуацыі — так мы яго і выбралі. А тут мы спадзяемся на Полк Каліноўскага ці яшчэ каго.

Ніколі ніякі полк не вызваліць краіну. Без беларусаў унутры Беларусі такое немагчыма нават у тэорыі, і разважаць пра гэта неразумна. Толькі разам, толькі аб’яднанне, толькі адзіны нацыянальна-вызваленчы рух, як бы пафасна гэта ні гучала. У адзіночку я ўжо спрабаваў рабіць рэвалюцыю з падвала, яно так не працуе».

Калі выбары ў КР пройдуць без дастатковай увагі беларусаў з Беларусі, Максім Шабуцкі будзе вініць у гэтым толькі саміх палітыкаў.

«Спачатку мы тут, за мяжой, павінны стварыць платформу, якой можна ганарыцца, а потым з’явіцца цікаўнасць усіх беларусаў. Унутры краіны ў іх там праблем сваіх хапае. Так што з сябе патрэбна пачынаць: перш чым наводзіць парадак у краіне, трэба прыбрацца ў кватэры. Бо, шчыра кажучы тое, што ў нас сёння ў дэмакратычных сілах — гэта сумна: скандал за скандалам… Давайце створым хаця б адзін орган, які будзе функцыянаваць эфектыўна. І потым ужо астатнія крокі.

Каментары25

  • Так
    20.05.2024
    Той самы расейскамоўны абаронца сімвалаў савецкіх акупантаў?

    Адзін расеізаваны homo sovieticus хоча знесці рэжым іншага расеізаванага саўка. Цырк.
  • гэбнист
    20.05.2024
    ага, и список подробный всех желающих, а потом как с перамогой донесеш! 

    идея объединится может и хорошая, но с одной стороны грантососы , для которых главное обосновать новый грант, а на идею они ложили с прибором, а с другой стукачи на бюджете, тоже с премиями за отлов недовольных, притом среди первых, половина вторых! 

  • Так
    20.05.2024
    Цікава, як аматар саўка хоча дамаўляцца з прадстаўнікамі арміі Польшчы, якая адна з самых антыкамуністычных і антырасейскіх.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана19

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана19

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць