Грамадства1515

На сустрэчы з дзецьмі Каранік расхвальваў Лукашэнку і расказваў, ці марыць стаць прэзідэнтам

Акрамя гэтага, былы міністр аховы здароўя, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама расказаў, як успрыняў прызначэнне «вялікім начальнікам», калі праводзіў апошнюю аперацыю, на чым ездзіць па Гродна, пра што спытаўся бы ў Бога, а таксама патлумачыў, чаму не бачыць праблемы дэфіцыту дактароў.

Уладзімір Каранік Владимир Караник Vladimir Karanik
Уладзімір Каранік. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

«Прызначэнне міністрам было дастаткова нечаканым»

У праграме «100 пытанняў даросламу» Уладзімір Каранік прызнаўся, што «не толькі ў дзяцінстве, але і ў сталым узросце» не мог падумаць, што стане вялікім начальнікам. Па яго словах, «гэта адбылося дастаткова нечакана».

Па словах Караніка, калі яго прызначылі міністрам, ён «быў некалькі здзіўлены аказаным даверам і азадачаны тымі задачамі, якія перад ім стаялі».

Але, як адзначае чыноўнік, «дзяржаўная служба на тое і служба. Гэта аб тым, што шмат у чым месца працы і пасаду выбірае кіраўнік. У маім выпадку — прэзідэнт нашай краіны. І перада мной тады задача стаяла не падвесці чалавека, які даверыў мне такі важны напрамак дзейнасці».

Калі правёў апошнюю аперацыю

Кандыдат медыцынскіх навук Уладзімір Каранік расказаў, што сваю апошнюю аперацыю правёў у канцы 2011 года, і прызнаўся, што ў выпадку, калі б яго папрасілі правесці аперацыю, то адмовіўся б.

«Зразумела, што ўсе базавыя хірургічныя навыкі засталіся. Але я разумею: для таго, каб знізіць да мінімуму рызыку аперацыі і да максімуму падняць шанцы на станоўчы вынік, гэтыя навыкі павінны падтрымлівацца штодзённай работай.

Таму, калі б мяне нехта папрасіў зрабіць аперацыю, я б яго адправіў да таго, хто гэта робіць пастаянна. Калі б сітуацыя склалася б так, што вакол нікога больш падрыхтаванага за мяне не аказалася, а гаворка была б аб жыцці і здароўі чалавека, то хіба што зрабіў», — патлумачыў былы медык.

Пра што спытаў бы ў Бога

На пытанне, ці верыць ён у Бога, Каранік адказаў: «хірургаў-атэістаў не бывае». А калі б у яго была магчымасць сустрэцца з Богам, ён бы яму задаў два пытанні:

«З асабістага я б спытаў, ці па сукупнасці сваіх учынкаў на зямлі, змог я ўсё ж захаваць сваю чалавечую душу, ці негатыў перавешвае тое пазітыўнае, што рабіў?

А калі браць глабальна, то мяне вельмі б цікавіла тое, што нам усім неабходна зрабіць для таго, каб людзі сталі дабрэйшымі і свет стаў дабрэйшым. І хаця б спыніліся войны і зменшыліся пакуты людзей».

Чаму не рашаецца праблема дэфіцыту дактароў

Па словах Караніка, у яго свой погляд па пытанне дэфіцыту дактароў у краіне.

«Я лічу, што асноўная праблема гэта не дэфіцыт дактароў, а, магчыма, не зусім рацыянальнае іх выкарыстанне. У Гродзенскай вобласці больш за 58 дактароў на 10 тысяч чалавек.

Па гэтым паказчыку, мы чацвёртыя ці пятыя ў свеце, саступаючы невялікім каралеўствам тыпу Андоры. У Еўрасаюзе сярэдні паказчык па адкрытых крыніцах — 28-30 дактароў. Гэта значыць, дактароў хапае».

Ездзіць па Гродна на электрамабілі

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама расказаў, што яго можна сустрэць у розных месцах. Раней такім былі і аўтазапраўкі, але з нядаўняга часу сітуацыя змянілася:

«Раней трэба было заязджаць на запраўку, каб машыну заправіць. Там народ мяне спакойна сустракаў. Цяпер, улічваючы тое, што выкарыстоўваю электрамабіль, месца сустрэчы змясцілася на электразарадныя станцыі».

Які Лукашэнка чалавек

Падчас размовы Караніка папрасілі расказаць, які Лукашэнка ў жыцці. Чыноўнік назваў яго «вельмі добрым» і патлумачыў:

«Часам я кажу сваім падначаленым: «Калі я бачу, дзе вы недапрацоўваеце, у мяне злосць узнікае». А я ж ведаю на парадак менш, чым ведае наш кіраўнік дзяржавы. Хіба што гэтая дабрыня і дазваляе перыядычна дапамагаць, важдацца, выпраўляць і даваць другі шанец».

«Калі мне было вельмі непрыемны вопыт камунікацыі з натоўпам каля міністэрства здароўя, праз гадзіну раздаўся званок на мабільны. Ад'ютант набраў, даў трубку кіраўніку дзяржавы. Ён спытаў: «Ты як? Дапамога патрэбна?» Ведаеце, вось у гэтыя моманты ты разумееш, што чалавек ставіцца да цябе не як да вінціка сістэмы, а як да чалавека. І твае перажыванні, твой лёс яму неабыякавыя. І гэта выклікае павагу».

Ці хацеў бы стаць прэзідэнтам

Адказваючы на гэта пытанне, Караннік згадаў: «У дзяцінстве, калі мы фарміравалі свае мары, ніхто ў нас не марыў стаць прэзідэнтам, бо такой пасады не было. Усе дзеці мараць пра нейкія прыгоды, а не аб цяжкай штодзённай рабоце без права на памылку». Ён запэўніў, што «з узростам і яшчэ з большым разуменнем аб'ёму ўскладзеных функцый» такія мары ў яго «так і не з'явіліся».

Каментары15

  • Абармот
    20.05.2024
    Клоун
  • Злобный вожык
    20.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • сток
    20.05.2024
    «Ты як? Дапамога патрэбна?» Ведаеце, вось у гэтыя моманты ты разумееш, што чалавек ставіцца да цябе не як да вінціка сістэмы, а як да чалавека.
    ======================================
    Ну то есть на те 158 человек и 3-е в тяжёлом состоянии избитых силовиками диктатору было плевать, ничего не спросил, главное как его прислужник там, держится перед народом, не предаёт своего хозяина? И он этим ещё хвалится, тьфу, даже читать противно.

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў10

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →