Гісторыя15

З Францішканскай у Казацкую. Як у Беларусі русіфікавалі гарадскую тапаніміку пасля паўстання

Чыноўнікі з расійскай глыбінкі пазбаўляліся ад усяго, што лічылі «каталіцкім» ці «польскім». Архіўнае сведчанне з Гродна. 

Гродна на фотаздымку 1860-х гадоў. Фота: Wikimedia Commons

Дакумент апублікаваў Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне. 

Гэта пералік назваў вуліц, плошчаў, завулкаў і мастоў Гродна, якім у 1864 годзе прапанавалі змяніць назвы. Такія радыкальныя змены ў горадзе задумалі правесці адразу пасля здушэння антырасійскага паўстання 1863-1864 гадаў з мэтай русіфікацыі краю.

24 лютага 1864 года ў Гродзенскім губернскім праўленні быў заслуханы рапарт гродзенскага паліцмайстра Васіля Змеева па пытаннях вулічных назваў горада. Змееў, вядома, быў прыезджым, ягоны бацька служыў у расійскім Углічы. Перад паўстаннем, у 1861 годзе, Змееў забараніў у горадзе выкананне патрыятычных гімнаў і правядзення маніфестацый, на заставах паставіў вайсковыя каравулы, а пасля ўвогуле абвясціў у Гродне і губерні ваенныя становішча. Мясцовыя назвы яму былі чужымі, а часам, можа, і проста незразумелымі.

Пералік гродзенскіх вуліц да перайменавання, складзены расійскім паліцмайстрам. Фота: Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне

Паліцмайстар высветліў, што некаторыя вуліцы ў Гродне зусім не маюць назвы, а іншыя назвы «не адпавядаюць мясцовасцям», таму ён склаў спіс з новымі назвамі, які і падаў на разгляд губернскага праўлення.

Губернскае праўленне цалкам задаволілі прапановы паліцмайстра, яно адразу загадала накіраваць іх у гродзенскі магістрат. Апошні абавязалі неадкладна заняцца падрыхтоўкай бляшаных табліц новых назваў вуліц, памаляваных алейнай фарбай у блакітны колер з белымі надпісамі, якія пасля мусілі за ўласны кошт павесіць уласнікі дамоў на рагах вуліц. Грошай не шкадавалі: на гэтую справу было выдаткавана 3 253 рублі 90 капеек. Таксама расійскія ўлады ўвялі цотную і няцотную нумарацыя дамоў.

Змены ахапілі ўвесь горад. Спіс вуліц, плошчаў, завулкаў і мастоў складаецца з 65 пазіцый, з іх 45 атрымалі новыя назвы. 

Найбольш пацярпелі назвы звязаныя з кляштарамі каталіцкіх ордэнаў, якія былі скасаваныя расійскімі ўладамі яшчэ пасля паўстання 1830-1831 гадоў. 

Пералік гродзенскіх вуліц да перайменавання, складзены расійскім паліцмайстрам. Фота: Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне

Так гістарычна Дамініканская вуліца стала Саборнай, Вялікі Дамініканскі завулак, які праходзіў каля гімназіі — Звонавым, Малы Дамініканскі завулак — Хлебным, Бернардзінская вуліца — Мяшчанскай, Брыгідская — Купецкай, Брыгідскі завулак каля майстэрні — Майстроўскай вуліцай, каля паштовай станцыі — Паштовай, Баніфратэрская вуліца — Татарскай, Бернардзінскі завулак — Малярным, Францішканская юрыздыка — Казацкай, а Брыгіцкім мост — Чыгунным.

Пазбавіліся і ад назваў, якія былі звязаныя з гістарычным развіццём горада. Падзамачны завулак стаў Шпітальным, Падмогілкавы — Каменным, Могілкавая вуліца — Крывой (пры гэтым Кладбішчанскую захавалі), Гарадніцкая — Палацавай, Раскоша — Садовай, Басняцкая — Бальнічнай, Златарская — Палатнай, Златарскі завулак — Сумежным, Падвальная (якая праходзіла пад гарадскім валам) — Кавальскай, а Юрыздыка — Хлебнай прыстанню. 

Пералік гродзенскіх вуліц да перайменавання, складзены расійскім паліцмайстрам. Фота: Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне

Былі і дзіўныя перайменаванні, які цяжка вытлумачыць лагічна, напрыклад, Лазавіцкі завулак раптоўна стаў Гарохавым, Падсадная — Агароднай. Частку назваў пакінулі, але ў іх выправілі польскае гучанне: Падгурная стала Падгорнай, Польная — Палявой, Калужанская — Калажанскай.

Гэтыя змены пазбавілі гарадскую тапаніміку Гродна яе індывідуальнасці і непаўторнасці. У рускамоўным дыскурсе назвы вуліц захоўваліся да заняцця горада нямецкімі войскамі ў 1915 годзе.

Новыя назвы, прыўнесеныя ў гарадскую тапаніміку ў часы міжваеннай Польшчы, былі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР заменены на яшчэ больш безаблічныя, чым у 1864 годзе, ідэалагічна абгрунтаваныя савецкія назвы.

Апошнія захоўваюцца дагэтуль. Сённяшнія гарадскія ўлады знаходзяць сродкі на перайменаванне вуліц у гонар Філарэта, але на вяртанне старых назваў вуліцам у гістарычным цэнтры — не хапае ні грошай, ні палітычнай волі.

Каментары15

  • Gorliwy Litwin
    26.05.2024
    ну дык а якая сістэма тапанімікі ўяўляецца аўтару правільнай-магчымай-аптымальнай? і тады і сёння ішоў працэс русіфікацыі, ўніфікацыі з агульнаімперскай сістэмай сэнсаў, паралельна з уключэннем часткі  насельніцтва ў агульнаімперскую эліту. і падключэннем усяго насельніцтва, у той ці іншай ступені, да дзяльбы сібірскай рэнты Бачым высокую ступень паслядоўнасці ў гэтым працэсе пры царах, пры бальшавіках і ў лукашэнкаўска-пуцінскія часы. Але ці гатовы аўтар і ўсе сьвядомыя спадары вярнуцца да часоў "польска-каталіцкага засілля"? вы настолькі паслядоўныя ў сваіх каталіцка-цывілізацыйных памкненнях? ці вы самі не ведаеце чаго хочаце? можа вам хочацца каб вуліцы называліся Купальска-Росная ды Вёсна-гукальная? я бачу ў такіх артыкулах блеф. Разлік на тое што чытач у першай эмацыйнай хвалі падзеліць абурэнне імперскасцю. Але да таго рашучага разрыву з Рускасцю, да якога імкнуліся паўстанцы 1863 г., сьвядомыя спадары не гатовыя. Што там далёка хадзіць, калі так шмат сьвядомых і неверагодных "акармляліся" ў Лемяшонка! ну дык і не ліце кракадзілавых слёз па страчанай каталіцкай тапаніміцы і, шырэй кажучы, па каталіцкай цыілізацыі.
  • Гукаю мазгі
    26.05.2024
    Gorliwy Litwin, якая каталіцкая цывілізацыя? Ты б хоць тойнбі са шпенглерам пачытаў. Твая польска-літоўскія эліта пры двары імператара расійскага на балах скакала, што ты мелеш?
  • Gorliwy Litwin
    26.05.2024
    Гукаю мазгі,тады фулі вы па Францішканскай вуліцы фальшыва шкадуеце? я ж пра гэта і кажу.

    а хто ў паўстанні 1863 удзельнічаў, апроч шляхты? гэта адзіныя носьбіты кодаў свабоды і адказнасці. Прыгонныя сяляне за 120+ гадоў гэтак званага "Адраджэньня"  такіх кодаў не выявілі.

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →