Грамадства1

Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 29 беларусам, якія раней не былі палітвязнямі

Яны патрабуюць іх рэабілітацыі.

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 29 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статусу палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў», паведамляе «Вясна».

«Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Вольга Радзюкевіч, Уладзімір Лагавы, Марыя Фаміна, Андрэй Томчык, Віталь Андрэеў, Яўген Анкуда, Станіслаў Акаловіч, Арцём Станеўскі, Максім Логінаў, Гала Аншук, Наталля Баўліна, Уладзіслаў Бягун, Наталля Белая, Андрэй Бойка, Вера Струніна, Сяргей Самойленка, Леанід Астапенка, Валерый Жалезны, Андрэй Бойка, Уладзімір Мякіннік, Святлана Швец, Яна Анішчык, Цімур Бацоха, Ігар Булыга, Яўген Бухта, Андрэй Васілеўскі, Сяргей Вікулаў, Артур Вішнявецкі, Артур Валчок, Уладзіслаў Гарбузаў.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта, іншых грамадска-значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў», — гаворыцца ў заяве.

Каментары1

  • Марнапраца
    03.06.2024
    Гэтыя "праваабаронцы", замест таго каб прыцягваць бандытаў Лукашэнкі да адказнасці, марнуюць рэсурсы на нікому непатрэбную зараз дзейнасць па прызнанні палітвязнямі. Што б яны ўвогуле рабілі, каб Лукашэнка спыніў тэрор?

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму8

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Канцэнтрацыя УСУ на мяжы з Беларуссю — праблема не толькі Мінска, але і Масквы2

«Студэнтаў-платнікаў у дзяржаўных ВНУ стане больш». Чаму ў Беларусі закрылі адразу два прыватныя ўніверсітэты? 1

Літва пастрожвае правілы працаўладкавання іншаземцаў у краіне

Чаму заходнія жанчыны адмаўляюцца ад мужчын24

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць1

З 1 ліпеня бальнічныя будуць афармляць па-новаму

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Пад Слуцкам учора ў адным вадаёме патанулі два браты

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму8

20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму

Галоўнае
Усе навіны →