Эканоміка7

У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі. Ён першы ў сваім родзе і вось чаму

Новы кар'ерны самазвал ад японскай фірмы Hitachi паспяхова прайшоў усе выпрабаванні і ўжо працуе ў Замбіі.

Першы ў свеце цалкам электрычны кар'ерны самазвал з падзарадкай на хаду, які можа працаваць няспынна. Зроблены ў Японіі. Фота: Hitachi Construction Machinery

Галоўнай фішкай машыны з'яўляюцца тралейбусныя штангі і наяўнасць цалкам электрычнага рухавіка, што ў сукупнасці робіць працу самазвала няспыннай і дазваляе яму падзараджацца на хаду, піша партал New Atlas.

Кампанія сцвярджае, што дадзеная інавацыя з'яўляецца першай у свеце, бо цалкам прыбірае вугляродныя выкіды і значна скарачае вытворчыя выдаткі. Самазвалу не трэба спыняцца ці пастаянна знаходзіцца пад электралініямі, а ягоная канструкцыя дазваляе браць на сябе ў сярэднім 221 тону карыснай нагрузкі (максімальную грузападымальнасць кампанія Hitachi пакуль не раскрывае. Напрыклад, у БелАЗа яна складае ад 450 да 500 тон. — «НН»).

З характарыстык новага самазвала вядома толькі тое, што ягоная даўжыня складае 14 метраў, дыяметр шын — 74 сантыметры, а сама машына сілкуецца рухавіком вытворчасці Cummins магутнасцю 2500 конскіх сіл.

Новы кар'ерны самасвал Hitachi. Фота: Hitachi Construction Machinery

Каментары7

  • Alex
    28.06.2024
    https://auto.onliner.by/2021/04/28/quarry-dust-and-electric-wires-part-1
    https://auto.onliner.by/2021/05/27/quarry-dust-and-electric-wires-part-2
  • даведка
    28.06.2024
    А почему у новинки Hitachi резина лысая? ))
  • Гы
    28.06.2024
    даведка, потому что этот самосвал приехал с саммита ШОС

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве28

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка16

У Беларусі дадаткова вывелі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны «для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў»

ЕС пашырыў на Беларусь санкцыі, уведзеныя супраць Расіі3

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю6

У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар1

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў28

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е1

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве28

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →