Вайна

У ходзе начной атакі на ваенны аэрадром у Краснадарскім краі паранены вайсковец

Рэгіён атакавалі не толькі беспілотнікі, але і як мінімум дзве ракеты.

Адзін вайсковец паранены ў выніку нападу ў ноч на 5 ліпеня на вайсковы аэрадром «Прыморска-Ахтарск» (в/ч 75387), паведамілі крыніцы Astra ў экстраных службах Краснадарскага краю. Раней аб удары па гэтым аэрадроме паведамлялі ўкраінцы.

Акрамя траплення ў аэрадром, у Прыморска-Ахтарску ўдар прыйшоўся па электрападстанцыі, у часткі абанентаў узніклі перабоі з электрычнасцю. Акрамя гэтага, як раней ужо паведаміў губернатар, трапленне зафіксавана ў жылы дом. Шэсць чалавек паранены, загінула дзіця.

Рэгіён атакавалі не толькі беспілотнікі, але і як мінімум дзве ракеты. У Мінабароны РФ жа афіцыйна паведамілі, што збітыя 14 беспілотнікаў, прамаўчаўшы пра ракеты і пра трапленні па ваенным аэрадроме і ў электрападстанцыю. 

Паводле адкрытых даных, «Прыморска-Ахтарск» — аэрадром сумеснага базавання ў Краснадарскім краі, размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Прыморска-Ахтарска.

На аэрадроме дыслакаваны 960-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк в/ч 75387, які ўваходзіць у склад 1-й гвардзейскай змяшанай авіядывізіі 4-й гвардзейскай арміі ВПС і СПА. На ўзбраенні палка знаходзяцца штурмавікі Су-25, Су-25УБ і Су-25СМ3.

Каментары

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення1

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі трэба быць на сонцы, каб забыцца пра дэфіцыт вітаміну D3

Маскоўскі раён сталіцы атакуюць пацукі. Жыхары беспаспяхова скардзяцца на іх1

«У некаторых кватэрах праблемы з вокнамі ёсць да гэтага часу». Як жывецца ў адзіным у Беларусі спіральным доме

Тварожная пасха з чорнымі парэчкамі 1

У Ганцавічах аўтамабіль трапіў пад грузавы цягнік

300 даляраў за тур у грыбы, 400 — каб трапіць у закрыты чат аматараў грыбоў: беларускі грыбнік прадае свае веды4

Жанчына і хлопчык упалі ў купальскія вогнішчы1

У Варонежскай вобласці пачалася эвакуацыя людзей праз дэтанацыю «выбухованебяспечных абʼектаў»1

Францыя галасуе на парламенцкіх выбарах: ці прыйдуць да ўлады ультраправыя?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення1

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →