Каханне і сэкс99

Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition

«Муж увёў такое паняцце, як каэфіцыент сямейнага шчасця».

Марыя Гвардзейцава Мария Гвардейцева Maria Gvardeytseva
Марыя Гвардзейцава. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

У новым выпуску шоу «Ператрэм з Халезіным» мастачка і бізнэс-лэдзі Марыя Гвардзейцава расказала пра цяжкі працэс разводу з мужам Сяргеем Гвардзейцавым — заснавальнікам адной з самых буйных беларускіх IT-кампаній Itransition.

Марыя згадвае, што на момант, калі яна пазнаёмілася са сваім мужам, у яго была маленькая IT-кампанія, якая складалася хіба што з 10 чалавек. А сама Марыя ў той час працавала на трох работах. Сярод іх — пасада прэс-сакратара ў Бізнэс-школе БДУ і рэдактарка аддзела ў газеце «Сям'я». Акрамя гэтага, жанчына вучылася на дзённым аддзяленні журфака.

Згадваючы пра фінансавы аспект адносін, жанчына адзначае: «Калі павышаецца альбо паніжаецца фінансавы ўзровень, гэта заўсёды выклік, пытанні да сябе. Неабходна садзіцца і дамаўляцца, як гэта будзе ўладкавана».

Як расказвае Марыя, у самым пачатку адносін, калі ў пары быў толькі адзін сын, яе муж увёў такое паняцце, як «каэфіцыент сямейнага шчасця».

«Яго сутнасць заключалася ў тым, што мае даходы пакрывалі хатнюю работніцу, няню, прадукты, садоўніка. А яго размяркоўваліся на падарожжы, набыццё дома, іншыя вялікія рэчы», — расказвае Марыя.

@belarusnovosti Белорусская бизнес-леди рассказала о разводе с основателем Itransition #беларусьновости #белорусы #беларусь #разводсмужем #минсксейчас ♬ Paris - 3Hzwave

Калі нарадзілася трэцяе дзіця, пары давялося яшчэ раз перадамаўляцца адносна выдаткаў.

«Трое дзяцей — гэта цяжка. Я адчула вельмі вялікую розніцу. Да гэтага ў мяне была дапамога. Дапамагалі бацькі, была няня. Я магла займацца сваёй кар'ерай і сваімі нейкімі пытаннямі. Калі нарадзілася Ліза, гэта было цяжка. На той момант мы былі ў Штатах. Я прадала піяр-агенцтва. У мяне было два гады «адчайных хатніх гаспадынь».

У ліпені 2022 годзе Марыя падала на развод. На той момант сям'я жыла ў Вялікабрытаніі, а за плячыма ў пары быў 21 год сумеснага жыцця. У сям'і было чацвёра дзяцей.

Сяргей і Марыя Гвардзейцавы. Фота: viplounge.lv

Марыя заўважае, што прычынай разводу было тое, што ў адносінах «было шмат заліпанняў», яна «страціла баланс паміж сабою і сямейнай гісторыяй». Жанчына згадвае, што на тое, каб прыняць рашэнне аб разводзе, яна дала сабе тыдзень:

«Рашэнне ўзгаднялася з маім унутраным светам і каштоўнасцямі, на якіх я будую жыццё. Таму мне было лёгка. Зразумела, што розныя тэхнічныя моманты былі складанымі. Мне вельмі дапамагаў спорт, медытацыі. (…) Моцна дапамагла змена фокусу. Замест таго, каб задаваць пытанне, чаму са мной гэта адбываецца, я пачала задаваць пытанне — для чаго гэта са мной адбываецца».

Працэс разводу быў складаным. Як згадвае Марыя, яна прайграла слуханні аб часовай апецы ў Вярхоўным судзе Вялікабрытаніі. Але жанчына здолела вярнуць сабе дзяцей і атрымаць сваю частку грошай ад агульнай маёмасці. І ёй атрымалася выбудаваць адносіны са сваім былым мужам.

«Мне вельмі падабаецца фраза адной з вялікіх філосафаў 20 стагоддзя Ханны Арэндт, якая гаварыла, што для таго, каб рухацца наперад, трэба ўмець забываць», — адзначае Марыя.

Каментары9

  • NS
    08.07.2024
    Аёй, што ў людзей у галовах робіцца. Хворыя людзі...
  • Ната
    08.07.2024
    Калі так усе будуць разводзіцца , то гэты свет і яго каштоўнасці нічого добрага не чакае. Дрэнны прыклад.
  • Феміністкі - сіла
    08.07.2024
    Жора, добра табе было, Жора, калі жонка за табой шкарпэткі па хаце прыбірала. Гэта ў мінулым, Жорык, забудзься. І навучыся ўжо гатаваць есці.

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →