Мова1313

Японец хацеў вывучыць беларускую мову, але не знайшоў у Мінску ніводнай школы

Хлопец пераехаў у Беларусь, каб пазнаёміцца з менталітэтам і вывучыць мовы, але сутыкнуўся з нечаканай праблемай, якая паказвае сапраўднае моўнае становішча ў краіне.

Шынсукэ Сіндо ў вышыванцы. Скрыншот перадачы тэлеканала «Мір»

Шынсукэ Сіндо пакінуў свой родны горад Ціба, што за 40 км ад Токіа, 10 месяцаў таму. Перад ад'ездам ён азнаёміўся з гісторыяй Беларусі, але не ведаў ані слова па-беларуску ці па-руску. Іх ён пачаў асвойваў самастойна па прыездзе. 

Каб практыкаваць свае веды, Шынсукэ завёў у тыктоку канал «Сухараўскі сёгун», на якім размаўляе і па-руску, і па-беларуску. Найбольшы водклік, вядома, маюць ягоныя беларускамоўныя ролікі. І хоць Шынсукэ прызнаецца, што рабіць кантэнт па-беларуску цяжка, ён лічыць, што ведаць мову краіны — гэта даніна павагі. 

«Калі я гавару па-беларуску — людзям падабаецца».

Відаць нездарма прарасійскія сілы змагаюцца з абвесткамі ў транспарце, бо першай фразай, якую японец вывучыў па-беларуску пасля прыезду ў краіну, стала «Наступны прыпынак Лабанка, 99. Асцярожна, дзверы зачыняюцца». (Такі прыпынак ёсць у раёне Сухарава).

Усе ролікі знятыя ў іранічна-жартаўлівай форме. Перыядычна японец несур’ёзна параўноўвае жыццё ў Беларусі і Японіі. Напрыклад, «Макдональдс» у яго на радзіме не мае бульбы па-вясковаму! Ёсць у Шынсукэ і беларуская вышыванка, якую яму падарыў на дзень народзінаў сябар-беларус — яе ён лічыць найлепшым адзеннем у сваім гардэробе.

@sucharauskishogun #беларусь #белапусь #беларускаямова #беларускіцікток #беларускітыкток #мова ♬ Secunda (From "Skyrim - The Elder Scrolls V") - Payu

У некаторых відэа тыктокер дае філасофскія парады пра жыццё, дзеліцца ўласнымі назіраннямі і дробязямі са свайго жыцця. Напрыклад, яго здзівіла, што ў Беларусі летам даволі доўгі дзень, яшчэ ў 9 вечара светла, бо ў Японіі інакш. Гэта звязана з тым, што Японія нашмат бліжэй да экватара і пераходныя фазы паміж днём і ноччу нашмат карацейшыя. 

@sucharauskishogun Replying to @sola22874#японец #японскийязык #беларускаямова #беларускіцікток #русскийязык #полиглот #беларускийтикток ♬ original sound - Nintendo

У адным са сваіх ролікаў ён распавёў, як спрабаваў паразмаўляць па-беларуску ў мінскай краме, але яму адказалі па-руску. Такія сітуацыі падштурхоўваюць маладога японца даваць моўныя парады самім беларусам. 

«Ва ўсёй Беларусі руская мова выцясняе беларускую, але не трэба быць супергероем, каб змяніць сітуацыю, таму што твая звышздольнасць — гэта размаўляць па-беларуску», — натхняе беларусаў японец у шапцы-вушанцы пад гімн СССР.

Японец кажа, што разумее тых, хто здымае па-беларуску выключна ролікі пра прыгожую краіну і саму мову. Але гэта, на яго думку, робіць беларускую «бабулінай мовай».

@sucharauskishogun TikTok сказали, что это видео содержит алкоголь и наркотики, и удалили, но я публикую снова, потому что там нет никакого алкоголя. #минсксейчас #белтыкток #беларускіцікток #беларускітыкток #мова #беларускаямова #японец #камедыя #комедія ♬ original sound - Сухараўскі Сёгун

«Бо не бачым натуральнага кантэнту. Не бачым хлапцоў, якія гуляюць у «Доту» па-беларуску, не бачым мемаў, мы не бачым шытпостынгу, мы не бачым сігмы, мы не бачым м’юінгу па-беларуску. Мы павінны рабіць такі кантэнт», — тлумачыць сваё меркаванне Шынсукэ.

Сам Шынсукэ разумее, што ягоная беларуская мова далёкая ад ідэальнай, але беларусы ў каментарыях яму пішуць, што ён гаворыць лепш, чым яны самі.

«Дык давайце, у вас 10 гадоў беларускай адукацыі, а ў мяне няма. Я магу толькі чытаць сцэнарый, але вы ў стане зрабіць лепш!» — пераконвае тыктокер беларускіх падпісчыкаў.

@sucharauskishogun я жывы... #беларусь #белтыкток #беларусь ♬ vertigo - insensible & énouement

Ролік пра безнадзейныя пошукі школы беларускай мовы для замежнікаў. 

Каб палепшыць сваё валоданне мовай, японец на працягу апошняга месяца шукаў моўную школу, у якой бы яму дапамаглі вывучыць беларускую мову.

Але, як выявілася, ва ўсёй сталіцы Беларусі няма ніводнага месца, дзе б вучылі замежнікаў нацыянальнай мове. 

«Як замежнік павінен вывучыць гэтую мову?» — абураецца японец.

Відэа з тыктока заляцела ў беларускі твітар, карыстальнікі якога абурыліся дзівосамі дзяржаўнага «двухмоўя» ў Беларусі, дзе быццам бы ніхто не забараняе размаўляць на беларускай мове, але і нічога не робіць для яе прасоўвання.

Беларусы прыгадалі, што калісьці былі інтэнсіўныя курсы і летнік для замежнікаў пры БДУ і МДЛУ, але сёння адшукаць пра іх хоць якую інфармацыю немагчыма. Для англамоўных таксама існуюць курсы ў Цэнтры славянскіх моў і культур, але праз малы попыт вельмі рэдка набіраецца група.

Найпрасцейшым шляхам застаецца адшукаць прыватнага рэпетытара, як прапануюць Шынсукэ ягоныя падпісчыкі.

Каментары13

  • Імя
    26.07.2024
    Прыгоды нармальнага сярод невероятных.
  • Гжэчны літвін
    26.07.2024
    Японец варты пашаны, у адрозненне ад таго народца, які пагарджае роднаю моваю. А потым гэтыя здраднікі здзіўляюцца, што вымушаны ўцякаць з роднай зямлі.
  • мангола - мaскавіцкая (ардынская) мова ўвогуле не патрэбна
    26.07.2024
    Mой сын кажа : мангола - мaскавіцкая (ардынская) мова ўвогуле не патрэбна будзе ў жыцці. Калi знiкне лукавы пра - маскоўскі тыран, у Беларусi (ВКЛ) будзе літвінская ( беларуская ) мова, а калi прыйдзецца жыць за мяжой, то будзе патрэбна мова той зaмежнай краiны. А для паразумення з iншаземнымi сябрамі , патрэбна ангельская, польская цi ўкраінская.

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА51

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА6

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА51

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →